Ёсць у звоне штось такое
Звініць звон на ўсю акругу
Глуха бомкае ўгары
У касцёл ідуць маліцца
І маленькі і стары
Будзіць звон вёскі і сёлы
Будзіць зімнія лясы
Увесь народ у захапленні
Ловіць звону галасы
І як толькі ён зазвоніць
Усё ўздрогне ўгары
Уся акруга загамоніць
Адгукнецца з той пары.
У людзей заб'ецца сэрца
Нават голас задрыжыць
Ідзе з неба і здаецца
Што ад Бога звон ляціць
Чуе люд, чуе душою
Сэрцам чуе ён сваім
Ёсць у звоне штось такое
Што жыве ў ім самым
Закрану звон тыя струны
Што жывуць у нас у душы
Відаць гэты звон злучае
З Божым голасам цішы
Пэўна ў той цішы далёкай
Ёсць і голас ёсць і твар
Што для нас не абыяка
Поўны ён нябесных чар
Свидетельство о публикации №115010711080