Дзядзькам
Загінуў Яўгеня
(Так звалі ў сям'і)
Шукала ў Беларусі
Ягоныя сляды,
У пошукавую кнігу
Яго каб заняслі,
Але ні на хвілю
Не з'явіліся сляды.
Дзядзька Аляксандар,
Хатамія- вёска
Адазвалася і пад Харкаў
Хаўтурным падгалоскам.
Вайны вы салдаты,
Вайною ж і забітыя,
Шпітальныя палаты
Для вас закрытыя.
Шпітальныя палаты
Не былі для вас,
Бо з кулямёта ці гарматы
Прабіў апошні час.
Ніхто раны не гаіў,
Бо смяротная куля
Рве крыві прыліў
З кулямётнага дула.
Маладыя хлопцы,
Вам чаму ж не жыць?
Хто лёсам прызначаны,
Таму жонкай не быць.
Валасы ў Яўгена
Былі смоль-хвалістыя.
Хто яго забіў?
Знайсці б таго фашыста!
Дзядзькі-салдаты
З вайны не вярнуліся!
У сэрцы маім глухаватым
Праз паўвека адгукнуліся!
Свидетельство о публикации №115010701007