Цыкл Продкам

        Восень на могілках
    І мёртвыя прычакалі
    Золата яе горкага:
    Восенскім лісцем
    Магіла абгорнута

    Не шуміць тое лісце,
    А шчыльна ляжыць.
    Туга сэрца сцісне:
    Тут нікому не жыць.
   
    Памерлыя прычакалі
    Яблыка прагорклага,
    Бо не елі яго,не чапалі-
    Гнілля толькі горка.

    Хаджу між магіл
    І бачу я:
    То крыжа нахіл.
    То асела зямля.

    Прыкласці рукі трэба
    Толькі жывым:
    Пакласці лусту хлеба
    На душы памін.

    Хаджу па восені,
    Шамаціць лісце,
    Быццам просіць:
    Не плач ужо, сціхні.

   
   
   
   


Рецензии