Берагi

Абдыміце мяне, берагі,
Маёй маёй шчырай, палескае рэчкі,
Што мой край ад бяды ўбераглі,
Зіхацелі ў вачах, нібы свечкі.

Правядзіце мяне, берагі,
Да старога, забытага млына,
Дзе не ведалі людзі тугі,
Дзе цвіла, пунсавела каліна.

Закахайце мяне, берагі
Ў тое неба, дзе белыя мроі
Абмалочаным зернем ляглі
І напоўнілі думак сувоі.

Я сягоння вярнуўся да вас,
Каб надзеі свае супакоіць,
Прыгадаць незабыўны той час,
Дзе душа спачывала ў спакоі.


Рецензии