Вiктару Цою

Мне сёння сніўся сон:
Я зноў ішоў спяваць,
Наўкол натоўп людзей
Махаў мне ўслед рукой.
А я ўсміхаўся ім,
Хоць сам хіліўся спаць,
Я зблытаў ноч і дзень -
Парушыў свой спакой.

Хацеў узяць акорд,
Ды абарваў струну.
Якісьці дзіўны гук
Душу маю задзеў.
На паўакорда ўзяў -
Паклаў сябе ў труну,
А хтосьці рваў квіток
І немачна глядзеў.

Змаўкае сэрца бой -
Бялее маскай твар.
А люд крычыць: "-Спявай!-
Чаго ж ты раптам змоўк?"
Чуваць апошні ўздых -
Губляе цела жар.
B мкнецца ўвысь душа -
Да зорак робіць крок.

Мне сёння сніўся сон:
Я зноў ішоў спяваць,
Наўкол натоўп людзей
Махаў мне ўслед рукой.
А я ўсміхаўся ім,
Хоць сам хіліўся спаць,
Я зблытаў ноч і дзень -
Парушыў свой спакой.


Рецензии