Лiтаратурнае прадмесьце. Верш на замову

http://vk.com/topic-77642387_30570193

Пры першым сваім наведванні я папрасіў кожнага прысутнага назваць па адным слове, каб напісаць з гэтых слоў верш. Вось што атрымалася:


СЛОВЫ:

малако, бамбiза, панчохi, гарбата,
конi, антрацыт, не ведаю, яснота,
баравiк.


ВЕРШ:

Быццам уладальнік супер прыза,
Адчуваю сэрца бойкі грук.
Я прыйшоў – гарэза і БАМБIЗА,
Вы мяне прыміце ў цесны круг.

Вінаваты, што спазніўся трохі:
КОНI пераблыталі шашу.
Вы прасілі апрануць ПАНЧОХI –
Выбачайце, я іх не нашу.

Гутарку за кавай ці ГАРБАТАЙ
Асвятлiць прыемна МАЛАКОМ:
Гэта я – настойлівы i ўпарты –
Светлым вас парадаваў радком.

Гэта я прагнаў тугу, ляноту,
Склаўшы просты вершык на заказ.
Яснасць трэба ўнесці мне, "ЯСНОТУ" –
Даўся лёгка верша кожны сказ.

Словы забіваў цвікамі ў дошку,
А калі забіў усе цвікі,
Я складаў у кошык «панарошку»
Словы, як грыбы-БАРАВIКI.

Ці там год грыбны спрыяў мне, ці там
Цуды – я НЕ ВЕДАЮ, сябры:
Ноч зямлю накрыла АНТРАЦЫТАМ,
Словы-зоркі ззяюць з той пары.

05.01.2015


Рецензии
Цікавая гульня— складаць вершы с набору слоў.))))
Добра атрымалася!)))

Лаззаро   10.01.2015 18:27     Заявить о нарушении
Пасля таго часу чатыры месяцы нiчога не пi САУ па- беларуску. Так адбылося, што кастрычнiк i пачатак лiстападу канкурсавау на рускай мове. Як камень з душы звалiуся. Вось такая прадгiсторыя.

Вершы   10.01.2015 19:47   Заявить о нарушении
Дарэчы, добры верш атрымаўся. Толькі апошні слупок з антрацытам выглядае паспешліва "загнаным". Заказная тэматыка выпівае душу. Ведаю гэта па сабе. У 90-я пісаў на заказ шмат. Цяпер, дзякуй Богу, адыйшоў ад гэтага.Трэба шукаць сябе, чапляцца за кожнае стромкае слова, прыдумваць аўтарскія неалагізмы,вынаходзіць новыя формы... Як некалілі казаў нябожчык Алесь Пісьмянкоў: "-Вершы трэба думаць".

Валерий Познякевич   12.01.2015 10:25   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.