Вясна i пчолы

Затравеў каля рэчкі мурог,
Дзьмухаўцамі ўсміхнуліся хвалі:
Каля весніх сцяжынак - дарог,
Свае песні чмялі заспявалі.

Абудзілі палескі мой край
Працавітыя, дбайныя пчолы -
Гэта дзядзька Святы Мікалай
Іх паклікаў на сход той вучоны.

Колькі трэба нектару таго
Перанесці ў гуллівыя соты,
Каб задобрыць людзей і багоў,
Каб пасеяць у душах усходы?

Вось чаму так спяшаюць  яны
Дзень за днём на лугі і пагосты:
Бо зрабіць трэба мёд да зімы -
Шлях пчалінай навукі няпросты.


Рецензии