не лёс, а людзi
Я пачакаю. Я чакаць умею.
Усё у цэлым вельмі справядліва.
Жыве Радзіма і жыве надзея.
Паветра жорстка разарвуць на часткі,
Прыцісне да зямлі страшэнны гром.
Не лёс, а людзі растаўляюць пасткі.
Дзе ж ён сягонні той аэрадром?
Там на бетонцы нехта новы хвацкі
Свой выканаць рыхтуецца загад
Там вешаюць яму старыя "цацкі"
І ведаюць, што недзе будзе ад.
Свидетельство о публикации №115010403310