Дзе
А раздражняе пачуццi мае.
Дзе ж ты, айчыннае, роднае радыё,
Дзе ты гучыш, у якой старане?
Што ў нас за мода пайшла на замежнае -
Хiба сваё мы забылi зусiм?
Хто нашы думкi закрыў тымi межамi,
Хто ў пана Бога аб гэтым прасiў?
Дзе тая светлая песня купальская,
Дзе той вяночак, што плыў па вадзе?
Клямка на хаце збянтэжана ляскае:
Дзе той паэт, што народ павядзе
Цераз мяжу адчужэння, да роднага,
Да тых крынiчак, дзе песня гучыць:
Вечная,
Вольная,
Наша,
Народная!
Песня з якою так хочацца жыць.
Свидетельство о публикации №115010306763
Лаззаро 05.01.2015 09:56 Заявить о нарушении