Вершы

-Цiнь-цiнь-ля-цi! Цiнь-цiнь-ля-цi !               
Вi-цi,вi-цi! Вi-цi-цi,вi-цi-цi ! -       
Слухаю птушак палескiх лясоу
- Тр-р-р-р-р! Тр-р-р-р-р!-
У гэтых дзятлоу не балiць галава
А на палянах на сонечных зноу
Зазяленела трава.
Зноу сакавiк . Ах , якi сакавiк !
Сонца пячэ у хваевым бару
Я ад паветра такога адвык
Поуныя  грудзi яго набяру !   
 Вецер пяшчотна калыша галле
Свежыя сокi бягуць па ствалах
Птушкi здалеку ляцяць на цяпло
Хутка забыушы зiмовы свой жах.
Клiнамi праносяцца качак страi
Упэуненна шлях выбiарае важак
Ад цеплых палеткау далекiх краiн
Да родных азер , да балот, да вужак.
Зноу сакавiк. Сакавiк настае !
Бруднага снегу у лесе няма
Чаргу вясне маладой адддае
Хутка без крыуды зiма .
Хораша як !Як прыгожа у лесе !
- Цiнь-цiнь-цiнь-ля-цi-цi !
Цiнь-цiнь-цiнь-ля-цi-цi !
Птушкi спяваюць вясной на Палессi
Лепшага месца нiдзе не знайсцi !

--------------------

Прасынаецца  прырода                Круг вось-вось замкнецца зноу
Перад працай на гародах
Забiваюць кабаноу.
Мяса смажыцца у печы
Паспяшайся добры госць!
Самагонкi поуны глечык
Дзесь у сцёбцы пэуна ж ёсць!
Пасядзець , разбавiь тлушчы :
- На здароуе !- Будзь здароу !
Жыхары Палескай пушчы
Забiваюць кабаноу !
                -------------------     

Чаму засмучаны кабеты?
Чаму сяляне не у сабе?
Чаму не рад сусед суседу?
Чаму даецца ход ганьбе?
Чаму размовы усе пра чарку?
Чаму амаль не чутна спевау?
Чаму паедзе уся салярка
Нефарбаваная налева?
 Чаму злавацца людзi сталi?
Чаму не у модзе цеплыня ?
Чаму усё больш тых , што кiдалi
Cабачаня цi кацяня ?               
Чаму прыемна стала часам
Прынiзiць жорстка,хоць каго
Чаму ужыцца нельга разам
Без гэтых спрэчак нi з чаго
Няужо мы лепшага не убачым
Няужо надоуга усё, няужо
Гатовы з полымем гарачым
Гуляцца весела ужо ?                ------------------------
Каханне - Бог ! Каханне - цуды     !
Вышэйшы сэнс i  прыгажосць       i                і асалода і пакуты
усе ў адным каханні ёсць
хто не кахае - той калека
Са словам "нельга" у галаве
Якое шкодзiць чалавеку,
Як нафта лiпкая траве.
Вось i шукаюць,як забаву
Боль спадзяючысь заглушыць
Сабе якую-небудзь справу,
Каб не дарэмна усё ж пражыць
Ды не прыносяць шчасця званнi
У надзейным банку добры лiк
Калi не выпадзе каханне
Сустрэць аднойчы на зямлi !                ------------------------
***
Мы без гарэлкi засумуем
Няхай стаiць для нас заужды
Там дзе спяваем, цi працуем
Бутэлька вогненнай вады.
Няхай блiшчаць ад шчасця вочы
Лунае усмешка на губах
Няхай гуляе люд рабочы
I  забываецца пра жах.
Гады жыцця праходзяць шпарка
Давайце усё цанiць,што ёсць
I шкварку добрую i чарку
Калi у хату зайдзе госць!
Не будзем з вывадам спяшацца
За iсцiну лягаць касцьмi
Прыемна выпiць пасля працы
Гарэлкi з добрымi людзьмi ! --------------------------
Усмешка.Постаць дауняй мары.
У сэрцы здзiуленным штуршок.
Хто не знайшоу шукае пару
Свой запаведны беражок.
Шчаслiвы той каму аднойчы
Лёс у юнацтве дапамог
Каму шукаць не трэба двойчы
Пасля пабачаных дарог.
Шчаслiвы й той каму не трэба
Пра час юнацтва сумаваць
Хто не адзiн пад вечным небам 
Хто тонка можа адчуваць
Хто пачынае дзень з прыгожым
Пачуццем радасцi заужды
Хто лiчыць кожны дзень харошым
Якiмi б не былi гады.                ----------------------------               






***
Хадзiце пешымi.Не трэба
Спяшацца зранку у натоуп
I цэлы дзень не бачыць неба
К чаму любы ужо гатоу
Не трэба лезцi у вагоны,
Зрабiушы непрыхiльным твар,
Каб шумнай зграяй, як вароны
Ляцець у нядзелю на базар
Вачамi добрымi глядзiце
На Мiнскiх вулiц прыгажосць
Гаспадарамi тут  хадзiце
Так каб да вас звяртауся госць
Знаходзьце новыя маршруты
Вiтайце помнiкi заужды,
Каб не зрабiлi сэрца лютым
Раптоуна цяжкiе гады.
Хадзiце пешымi , удыхайце
Паветра вулiц гарадскiх
Высока голавы трымайце
Сярод абставiн хоць якiх
I вы убачыце, што горад
Стаiць таксама на зямлi,
Што збудаванняу гэтых горы
Калiсьцi людзi узвялi
I што дарэмна так з прыродай
Усе захапiлiсь барацьбой
Што лепш было б сягоннi згоду
Шукаць меж ёю  i сабой ! ----------------------------               















***
Крычыць дзядуля з барадою
Ухожанай: iнтэлiгент :
- Вайскоуцы ходзяць чарадою,
A  нам iх, хоць разбiся ушчэнт
Кармi куском сваiм апошнiм,
Дзе ж тая прауда на зямлi ?-
Задзеу балюча словам кожным:
Дык вось куды нас завялi !
Aле ж,наурад, дзядок харошы
Якi усё гэта пракрычау
Калiсьцi у недаспелым збожжы
У забiтых стрэльбы пазычау,
Наурад баяуся ён свiтанкау
У родных тоячысь кутках,
Наурад чакау нападу танкау
З адной бутэлькаю у руках,
Наурад на кожным кiламетры
На дапамогу Бога звау
Калi над шляхам у паветры
Паусюды вораг панавау.
Ен наказау бы усiм, што порах
Сухiм трымаць патрэбна нам
Каб гэта добра ведау вораг    
I вывады зрабiу бы сам.                -------------------------------------               
 Вось гэта Балотнiца. Гэта Хвайнiца.
Мiж iмi , схаваушысь у лазу i чарот
Шлях  пачынаючы з дзiунай крынiцы
З захаду рэчка цякла на усход
Сягоннi ваколiцы як на далонi
I наупрамкi абмялеушы бяжыць
Рэчка былая праз новые гонi.
Колькi ж балот тут прышлось асушыць !                ------------------------------------------               

***
Нядрэнны дзядзька, мае розум
Свайго не упусцiць:   не руды!
Зiмой рыхтуе ён калёсы,
А летам саначкi заужды.
Усе што убачыць цягне у хату,
Бо, як сапраудны гаспадар
З дзяцiнства марыу жыць багата
Не прызнаючы iншых мар.
Старауся дзядзька той харошы
Амаль без адпачынку жыу
I усё жыццё на кнiжку грошы
Свае працоуные лажыу
Часоу яшчэ адна ахвяра
Ён маладым не канкурэнт
Ён толькi скардзiцца, што мару
Разбiлi усю,сабакi, ушчэнт                --------------------------------------------               
Мы усе казалi прауду толькi
Заусёды прауду,ды не усю
Мы ведалi каму i колькi
Чым карысталiся ваусю
А прауда чахла паступова
Згiналась прама на вачах
I пэуны сэнс згубiлi словы
А нам блукаць як у карчах.                ------------------------------------------
Скажы, што усё у iх хутка будзе
Што зажывуць, як каралi
I усе паднiмуць рукi людзi,
Аддаушы голас, хоць калi ...
Як абдурыць iх лёгка можна !
Як прагне верыць, хоць каму
У краiне захварэушай кожны
Калi так цяжка жыць яму...
Вiдаць, не хутка зможам разам
Благую справу распачаць
I будуць жыраваць тым часам
Падоугу умеушые крычаць. ***                -------------------------------------------
У сталым сэрцы няма чагосьцi .
Як балюча кусае сум !
Не хачу я кiпець ад злосцi
I здароуе губляць ад дум.
На нагах я хачу трымацца
Не пужацца бяды заужды
Я з сябрамi хачу сустракацца
Гаварыць:- Як бягуць гады!
Шкадаваць, што вялiкай мары
Мне не здзейснiць, але кахаць
I нiколi сябе ахвярай
Злога часу не адчуваць .                ----------------------------------------
Прадзед - баба мне казала-
Не спяшауся нiкуды
Брау у поле хлеб ды сала
Глечык чыстае вады
Марыу ён пра шчасце дзецям-
Iх было аж шэсць ратоу -
I пражыу на гэтым свеце
Крэпкiм больш за сто гадоу.               
-------------------------------
Усё марыць уклiнiцца улезцi     Дурным прыкiнуцца на час
Каб толькi больш,як мага з"есцi
I абдурыць паболей нас
Праслыць разумным, дужа хiтрым
Павагу гэтым заслужыць
А слабым зробленным паулiтрам
Як трэба голавы ускружыць...
I так няёмка побач, крыудна
Такi заходзiць у сэрца жах
так бывае тут агiдна
Як на балоце ля вужак
Ад  тых iмкненняу дапатопных
Ад кругазорау дзiкуноу
Ад поузання на iх падобных
Уздымаючых галовы зноу...     -------------------------------------- ***
Не бойцесь палкага кахання
 Не зачыняйцесь назаужды
З сабой жывучы у змаганнi
 Усе,мо лепшыя гады
Хай будзе усё своечасова
Сярод знаёмых i сяброу
Каб не згубiць жыцця палову
Спужаушысь шуму i  вятроу
Хай будзе усё: i смех i слёзы
Чакання сум, цяпло сустрэч
i смешные людзей пагрозы
Не уцямiушых пра што тут  рэч
Хай будзе моцнае жаданне
Аддаць усё, адаць да дна
Душу пустую без кахання
Паганы займе сатана.
                --------------------------------------------
Шчасце- гэта аднауленне
Сутрасанне усiх асноу
Час, калi  пасля стамлення
Прыбываюць сiлы  зноу
Шчасце - поуная аддача
Без жадання абдурыць
Час, калi абодва бачаць
Што гарыць агонь, гарыць!
Усё знаходзьце,усё што можа
Зацiкавiць на шляху
Каб раскрылiся прыгожа
Кветкi шчасця i граху,
Каб спявалi у захапленнi
Птушкi пеучыя у галлi
Каб было пасля стамлення
Многа шчасця на зямлi .
------------------------------------------------------





***
Як слёзы горкiе у падушках
Знiкаюць  вершы тут i там
З вядомых слоу пустую юшку
Сябры, прыдзецца сёрбаць вам...
Чытаць суровые звароты
Не спадзяючысь зразумець
I  зачыняць душы вароты,
Каб непрыемнасцяу не мець
A вершы высахнуць i знiкнуць
Змахнуць застаушуюся соль,
Таму што мараць усе прывыкнуць
Не адчуваць чужую боль.
I з гэтым скончыцца старонка
Цывiлiзацыi  дабра
I  разумець умеушых тонка
майстроу паперы i пяра . ------------------------------------------------
Скажы хутчэй, што ты чакала
Што ты  шукала  i знайшла,
Што шчасця нам не будзе мала
Куды б дарога нi вяла
Скажы, што iншага не трэба
Што да спадобы гэты лёс,
Што нам з табой хапае хлеба
Што усё у нас з табой усур"ёз,
Скажы што-небудзь пра каханне
Пра свет якi заужды пры нас
Пра нашы першые спатканнi
Пра наш з табой найлепшы час. -------------------------------------
Прайшла пара зiмы студзённай
Чаго ж  чапляецца яна
За уладу над зямлёй штодзённа
Дзе ж захавалася вясна ?
Як сарамлiва пачынае
Вясна тутэйшая  свой шлях
Вось сакавiк ужо мiнае
А усё па-зiмняму у нас
Абрыдлы снег,калюжы бруду
Халодны вецер валiць з ног
Мы  без вясны стамiлiсь цуду
Ад зiмнiх сцежак i дарог
Калi ж наступiць перамога
Над тым што ужо дауно прайшло
Калi ужо скажам дзякуй Богу
За свет вясновы i цяпло ------------------------------------

Святло Вялiкага не грэе
Бо марыць пачалi браткi
Як у мiнулым тым яурэi
Залезцi у цесныя ларкi
Купiць- прадаць i у захапленнi
Лiчыць прыбытак неблагi
I назаужды забыць стамленне
i вёскi дзе былi стагi,
Забыць пра працу на заводзе
Забыць пра пот i мазалi
Нешта ламаецца у народзе
Якi далёка ад зямлi                ---------------------------------------------               
 Забіў, распяў расшырыў межы,
Суседа спраўна надурыў                І  слых гісторыя не рэжа
І не ўскрываецца нарыў
І ўсе заўжды у захапленні:
-Які вялікі  Уладар !
Такая дробязь, як сумленне
Для простых бедных Божы дар.
А гэта ж таленты ! Стратэгі !
Балелі  душы за народ
І у гуманнага Сапегі
І ў тых, хто гнаў хрысціцца ў брод....
Яны усе глядзелі ўперад !
Яны да лепшага вялі !
Чытаем  мудрые паперы:
-Вось гэта былі каралі !
:





Жанчыне відней заўсёды
Бывай жа. Бывай. Бывай.
Балюча і вельмі шкода
Трывай жа, душа, трывай.
Жыццё гэта рэч складаная
Скончыўся хутка цуд
Цвярозымі сталі п”яные
Пачаць загадалі суд.
Стрымаю усё бо ведаю
Не мой наступае час
Прыму на сябе ўсе беды я
Якія б прышлісь на нас.


Сваю нікчэмнасць адчуваць
Каму прыемна ? Што нам свеціць?
За штосьці ж трэба ваяваць
Бо паважаць не будуць дзеці.
Ну, не умею абы як
Жыць у грамадстве бурным гэтым
Гляжу на шэранькі траяк
Мне і за вынікі і мэты


Папрок пачуў не ў першы раз
І ,трэба думаць, не ў апошні
Ну што прыдумаць у адказ?
Жыць пад папрокамі трывожна
Ці ж я не ўмею працаваць?
Ці ж не па сілах мне ўсё гэта ?
Ды я б пачаў вяроўкі рваць
Калі б браў прыклады з атлетаў !
Пагана мне. З усіх куткоў
Ці так, ці так адны папрокі
Стварыць бы цуд які з кускоў,
Каб жэст пабачылі шырокі .




Мастак вязе з выставы творы
Злуючы клункамі людзей,
Якіх стаміў пад вечар горад,
Разбіўшы сподачкі  надзей.

Мастак трасецца над паперай
Над шклом , прыціснутым да ног
ён разумее поўнай мерай
што адчувау распяты Бог.

Шыпяць зацятые над вухам :
-Куды ты прэшся ? Ўлез дык стой !
Якая пакусала муха
Такіх лагодных у застой ?

А ў тоўстым сшытку запаветным
У кожным ўпісана радку :
-Узровень творчасці сусветны!
Вялікі дзякуй  Мастаку !

Праз нейкі тыдзень ў поле трэба
А на палетках свежы лёд !
Ну як тут кінуць зерне ў глебу?
За што ўсё гэта на народ ?
Агідны нораў  у надвор”я-
Снег падае ў красавіку –
Якое ж трэба  тут здароўе
Каб быць мужчынаю ў саку ?


Хіба ж ад зорак крэпне розум ?
Хіба пасада красіць нас?
Мы шмат разоў круцілі носам
Свой перажыўшы лепшы час
І ўспаміналі не пра справы,
Што здабывалі нам вагу ,
А пра юнацкіе забавы
Ды пра юнацкую тугу.

Усё вядома нам здаецца
Усё ўжо пройдзена даўно,
А ад спаткання сэрца б”ецца
Як быццам першае яно
Як быццам доўгіх за спіною
Няма яшчэ гадоў у нас
І, можа , гэтаю вясною
Настане  наш найлепшы час
І дачакаўшыся спаткання
На што не  ведаеш  гатоў
Даўно забыўшы пра  каханне
Мы шмат закрэслілі гадоў .
Жыццё павернецца спіною
Не дапаможа і пяро
І адваротнай стараною
Мараль прадстане і дабро

І я,нарэшце, уключыўся
І разагнаць стараюсь сон:
Я ж,нават, марыць навучыўся
На мове іншай, як шпіён
І вось чытаю,  намагаюсь
Убачыць згубленнае зноў
І ў вёсцы бацькавай з”яўляюсь,
Каб там жывых набрацца слоў.


Люблю вясну за мора кветак,
За прыгажосць юнацкіх сноў
За прадчуванне цудаў лета,
Якое хутка будзе зноў !
Люблю вясны пачатак звонкі
Які змяняе від зямлі
Люблю пралескі і рамонкі ?!
Лісточкаў зелень на галлі
Люблю вясну, жыву надзеяй
Што ўвесь цудоўным будзе год
Што ўсе нядобрые падзеі
Знясе з сабою крыгаход.
.
Зямля прагрэецца і сокі
Пачнуць расліны піць усе
Каб, адмятаючы папрокі
Ва ўсёй з”явіцца нам красе
Быў сакавік не самым лепшым
Прыйшоў нарэшце красавік
А ён былінкам неакрэпшым
Сваё цяпло даваць прывык.
Красуйся родная прырода
Стамілісь вочы ад зімы
Цудоуны час любога года
Ад ўсёй душы вітаем мы !

Луг нежывы, шчавель не рвецца
Капуста скончылась  , душа
К жывому смачнаму імкнецца
Кансервы рэжуць без нажа
Дзе ж тыя першыя расліны
Куды падзелась чарамша ?
Шчаўлю не ягады-маліны
Чакае стомленна душа...


Веру, што і мне належыць
Край схаваны ад вятроў
Дзе прыемна так залежыць
Ад дзяцей і ад сяброў !
Дзе прыемна  быць сабою
Без якой – нібудзь віны
І не знацца з барацьбою
Што прыводзіць да вайны.


-Шанцуе ж дурням !-людзі кажуць
А быць дурным – няма дурных
Багата вельмі слава важыць
Сярод знаёмых і чужых.
А вось прыкінуцца дурнымі
Каб мары здзеснілісь хутчэй
Перад сваімі і чужымі
Хацелі б многіе лаўчэй...


Замест лісткоў звісаюць кроплі
На чорных кончыках галін
Не час яшчэ сажаць картоплю
Не час капацца у зямлі
А красавік ужо падходзіць
Да палавіны. Дзе ж цяпло?
Вось так у нас жыццё праходзіць
У час калі пануе зло...

Так сумна.Холад .Дождж. Прырода
Як у суровы лістапад
Заблытаўшысь у порах года
Агульны адчуваю спад

Залез у сэрца мокры холад
Кахання тухнуць аганёчкі
Калі ужо на дрэвах голых
З”явіцца думаюць лісточкі?







Няўжо згарэла ўсё, што можна
І ўжо няма чаму гарэць ?
Жыццё становіцца трывожным
Калі няма чым  душу грэць
Як радасна, калі кахаюць
Цябе за тое, што ты ёсць
І з захапленнем адчуваюць
Пачуццяў вечных прыгажосць. !


Вясна прыйшла і сонца свеціць
І ажыла прырода раптам
Сяўбы чакае зерне ў клецях
Дыміць трубой магутны трактар
Прыйшла вясна і... зноў няўтульна
Бо кожны едзе на гарод
А мне глядзець на рух агульны
Са стараны каторы год.

Прадасць за той рубель зялёны
За две цукеркі, за бутэльку
Я бачу бляск вачэй шалёны
А на такіх злавацца нельга
Прадасць, праб”ецца і заплача
І стане енчыць:- Цяжка дужа !
І я ў каторы раз пабачу
На што цяпер мяняюць душы.



Не у казку падарожжа
Вопыт нам не паслужыў
І збылося непрыгожа
Ўсё чым доўга – доўга жыў.
Адгарэў агонь, вуголле
Шэры попел  захаваў
І развітваемся з боллю
Ад прыемнейшых забаў.
І аб тым жа самым марым
Ноччу зоркавай і днём
Таго вопыту ахвяры
Што прыносіць шчасце ў дом.


Сэрца соладка сажмецца
Не даехаць, не дайсці
Ці пабачыцца прыдзецца
Хоць аднойчы у жыцці :?
Сэнс даўно згубілі словы
Цыгарэтны знік дымок
Я пражыў жыцця палову
А забыць пра ўсё не змог.

Адназначные адказы
Для вялікіх ці дурных
Ўсё змянілась не адразу
Не па  волі мудрых кніг
Не па бацькавых загадах,
Што прадбачылі шляхі
Ўсё жыло у сціплых хатах
І святое і  грахі
Ў кожным сэрцы у змаганні
Зло схадзілася з Дабром
І грымеў напамінаннем
У часы змаганняў гром.
Часткі мовы.Вершы .Сказы.
Навуковы зграбны лад.
На пытанні ёсць адказы
І з трыбуны і з-за крат
Каму памяць, каму слава
Каму куля і маўчок
А салодкую атраву
Зноў чапляюць на кручок.
Ўсё ж, за цяжкае каменне
Не трымайце ў сэрцы зла
Ёсць надзея, ёсць здзіўленне
Сіла спраўнага вала
Думкі цяжкіе павольна
Заварочалісь ў мазгах
Ўсе прывыклі жыць падпольна
Каб застацца на нагах









Сумна днём і ноччу
зорак не відаць
Ну каму я хочу
Нізкі слоў аддаць?
Тым і тым не трэба
Хто тут роўня нам?
Чую быццам з неба:
- Карыстайся сам !
Карыстаюсь. Думы
Думаю свае
У братоў у кума
Ўсё што трэба  е
Кожны мае справу
Беражэ хрыбет
Кінуць бы забавы
І пажыць, як след...
-----------------------------------
Прыгожа ў горадзе і ў лесе
Заззяла сонца цёпла зноў
Трамвай – жалеза па жалезу-
Вязе па вуліцах дамоў
Дзяўчыны з голымі нагамі
Трава, лісточкі, кветак пах
Звярнуўшы з вуліцы дварамі
Іду з усмешкай на губах.
-----------------------------------
Колькі гадоў назад дзяжурным
Я быў па авіапалку
Не аддаючысь справам  скурным
Шчэ бачыў мала на вяку
Здаваўся сілай непарушнай
Саюз магутны наш тады
У атмасферы вельмі душнай –
Вайны халоднай жа гады..
Прыйшоў загад: ДП вайсковы
Ўключыць і хіміка знайсці
Каб фон замераўшы мясцовы
Пачаць нагляд за ім вясці
Вось так пад Лепцыгам нямецкім
Ланцуг дзяжурных ВПС
Пачуў што ў горадзе савецкім
Здарыўся выбух на АЭС.




Той крычыць, тая злуецца
Не жыццё зямное, ад
Што ў тых сем”ях застаецца
Дзе сапраўдны  мір і лад ?
Людзі ведалі калісьці
Для чаго жывуць яны
І крычаў малы ў калысцы
Пасля восені з вясны.

    ***

Лячу кудысьці шпарка-шпарка
Мо час спыняцца, тармазіць ?
А можа мятую цыгарку
Парысаваўшысь закусіць ?
Аддамся лёсу, будзь што будзе
Няхай хвалюе і нясе
Паназіраць прыемна людзям
Ўсім за вавёркай ў калясе.
       ***

Які прыгожы летні ранак !
Усходзіць сонейка, раса
Блішчыць ,як сотні тысяч шклянак
Спявае звонкая каса
Ляжаць пахучые пракосы
Паміж карчоў – сапраўдны цуд  !
І гэта ўсё у нас пад носам
За стадыёнам нашым тут !

          ***

Даруй мне роспачы хвіліны
Даруй няўпэўненасць маю
Жыццё ж не вечная маліна
Ў падараванам нам раю
Жыццё  і бье нас  і штурхае
Жыццё даводзіць нас да слёз
Але дабро перамагае,
Хто б не саваў нясціплы нос
Хвалюе ўсё- жара і сцюжа
Хвалюе восень і вясна
Ўсё бачаць вочы, чуюць вушы
За ўсё заплочана спаўна.
               ***

Прайшло, праехала не будзе
Ні гэтай раніцы ні  дня
Не мучцеся жывіце людзі
Ганіце весела каня
Няхай бяжыць, няхай нясецца
Лёс па сцяжынцы весялей
І песня радасная льецца
Калі настане юбілей !

                ***
Жыццё ў малым: ў прыгожым, ў  смачным
Ў адной цукерцы, ў  чашцы кавы
За гэты смак жыццю удзячны
Выконваем любые справы.

                ***
Ўсё праходзіць памаленьку
Забываецца,плыве
Дзеравенька, дзеравенька
Як яна яшчэ жыве ?
Восень.Смага.Твар мурзаты
Рукі, ногі быццам вата
Занямела ўся спіна
Гэта бульба, ўсё яна
Глеба моцная,як гліна
Зелле ,каб яго, сцяной
Рый,капай любой цаной
Гні, згінай на полі спіну
Хочаш ты таго,ці не
Трэба бульбачка свінне

Свінні,свінні ненажэры
Пачакайце дайце срок
Дзень для вас настане шэры
Атрымаеце урок
Жрыце ж ды адпачывайце
Толькі тлушчу нагуляйце
Бо без сала ў вёсцы той
Дрэнна летам і зімой
Стогнуць свінні у хлявах
Дым над хатамі усходзіць
Гаспадыні з пойлам ходзяць
З вечнай думкай ў галавах
А хвалюе іх здаўна
Больш  здароўе кабана

Лес – чужое не тваё
Трактар – конь чужы жалезны
Паспрабуй пражыць тут чэсна
На працоўнае сваё
Ох і давяць,ох і жмуць
Не даюць амаль дыхнуць
Як знайсці калішні рай?
Эй,рабяты, налівай
Налівай пасля работы
На рабоце налівай
Чуў з вас хто:-Адпачывай ?
Мо камусці нас тут шкода ?
Жылі,жівы будзем жыць
Трэба толькі разам піць..
             ***


Ну вось,заснежаны сцяжынкі
Ў халодны месяц лістапад
Буксуюць смешные машынкі
На скрыжаваннях ўсе падрад
Зімовы шлях, пакрыты белым
Вядзе неведама куды
Няпроста  дужым быць і смелым,
Як у мінулые гады
І ўжо за тое дзякуй Богу,
Калі не ў пекла за грахі
Вядуць ад роднага парогу
Пачаўшысь  белые шляхі
            ***Не там у лесе, дзе Радзіма
А тут у горадзе цяпер
Перажываць вучуся зімы
Сярод  жалеза і папер
Няўтульна вельмі тут бывае
Душа прамерзла ўся да дна
А я пачуцці ў ёй хаваю
Як быццам свежая яна
Як быццам траўкаю гаёчкі
Пазарасталі у маю
І не лічу яшчэ гадочкі
І у званы яшчэ не бью..





            Памяці Я.Драздовіча
Ў такую ж белую завею
Мастак старэнькі паміраў
Усё жыццё сваё надзею
Збярогшы ў свой радзімы край
Пісаў ён  коратка, прыгожа
Ствараў за цудам новы цуд
І адпраўляўся ў падарожжы
І быў сваім і там і тут
Не маў ні хаткі , ні  кватэры
Ні ўдосталь фарб, ні палатна
А толькі талент свой ды веру
Ў жыццё празрыстае да дна

             ***
Жыццё складанейшая з”ява
Бліснула,падаючы – лясь
І вось  адказные заявы
І попел і вада і гразь
Не прынімайце  ў час чарговы
Бяздумна-блізка да душы
І думкі кволые і словы
Ўсё пра аўто ды гаражы..

               ***
А вершы – гэта нешта з неба
Які святар – такі прыход !
Ну не прыдбаць за вершы хлеба
Не той ідзе сягонні год
А я і скардзіцца не буду
За погляд скоса, за ківок
Я памаленьку веру ў цуды
Гляжу зусім у іншы бок
Усё даецца ўсім з натугай
З крывёю, з потам, з мазалём
І я хажу, як вол пад пугай
Пад тым бязлітасным рублём
               ***
Здаецца скончана дарога
І ў барабан ужо не бьюць
І застаецца верыць ў Бога
Там, дзе гуляюць і пяюць
Мо ёсць у небе нехта нашым
Не ўсё ж ідзе само сабой
Ў людскіх мазгах ,стварыўшы кашу
І веру  у “апошні” бой
Ці маюць шчэ уладу зоркі
Над лёсам  блытаным людскім
Там дзе Айчыны роднай горкі
Ўздымаецца у неба дым ?
На роднай той зямлі  святой
Сябе і ўсіх бывае шкода
Калі з жалезнаю пятой
Усім  валодаць хоча  мода
І ўсе аднолькава жывуць
Усе аднолькава адзеты
Усіх аднолькава завуць
Як зразумець тут хто ты, дзе ты
            ***
Палессе... Менш за іншы край
Цябе я ведаю Радзіма
Бо свой шукаць на свеце рай
Пайшоў з юнацтва за другімі
Я ўсё ў скарбонку аддаю
Шкада не шмат прыдбана мною
У тым не  знайдзеным  раю
Ды й тое вісне за спіною...
Вялікі свет, а месца тут
Дзе продкаў дух дапамагае,
Дзе ўсе свае, дзе родны кут,
Хоць мала хто ўжо там чакае

       ***
Жаночы век. Жаночы розум
Вышэй за розум мужыкоў
Жанкі сягонні правяць возам
Не трэба ім сухіх кускоў
Жанкі рыхтуюцца да бойкі
І кажуць пан, або прапаў
А у мужчын адны папойкі
Пасля будзь весць якіх забаў .
        ***










***
Смала скварчыць, смяюцца чэрці
Даюць лізаць скавараду
Там плач не плач не будзе смерці
Там вельмі цяжка у аду
А дзе вось тут якіе шалі
Узважаць нашы ўсе грахі ?
Жылі, памёрлі і папалі
Там у страшэнные кругі

    ***
                Памяці бацькі

Душа...Баліць...Ды кіньце людзі
Душы няма, ёсць толькі вы
І пасля смерці ўжо не бедзе
Ні вас, ні дрэваў, ні травы
А вас,магчыма, не забудуць
Калі зрабілі нешта тут
І доўга-доўга ведаць будуць
Што гэта вы стварылі цуд

        ***
Жыццё ідзе само сабою
Не трэба толькі мітусіцца
Мы  задаволены абое
Нам штосьці радаснае сніцца
Нам нікуды ужо не дзецца
Не паламаць усё адразу
Спяваць па правілам прыдзецца
Каму  сапрана, каму басам
Мелодыю прыдзецца весці,
Каб атрымалася прыгожа
І ўсё сваё з сабою несці
І ганарыцца гэтай ношай.
    ***

Вясна настала на Палессі
Прыгожа вішні зацвілі
Пралескі белыя у лесе
У нейкі момант падраслі
Цудоўны пах, цудоўны вечар
Чакаць бы з радасцю сустрэчу
Аб светлым марыць ля ракі
Крануўшысь цёплае рукі
Які прастор ! Якія гукі!
Палоска свету па вадзе
Ну дзе такое ўбачыш ? Дзе ?
Ці ж вопыт доўгі,ці навукі
Раскрыюць вочы на  Сусвет
І на галоўны ў ім сакрэт

Палессе...Май.. Чарнеюць грады
Спіць вёска стомленная ўся
 Таму  тут людзі вельмі  рады
Што  есць старанна  парася
Што запускаецца карова
Што жывы ўсе і ўсе здаровы
Што кінуць ёсць што у зямлю,
Калі падыме плуг раллю
Спяць алкаголікі мяртвецкі
Спяць гаспадыні моцным сном
Крануўшы душы тым “кіном “
Што не круцілі ў час савецкі
У “Трапіканак “ свой сакрэт --
Там прыгажэйшы, лепшы свет

Якіе бачны  краявіды !
І гэта ўсё пасля таго
Як дакапалісь да ўсяго
Атрады з лютасцю бандытаў
У  белы дзень , а не ўначы
Павыварочваўшы карчы !

Драўляны мост.Гурбан, Вярбінка.
За паваротам паварот
Казалі ў горадзе :-Глубінка !
Драмучы там жыве народ
Загонім ў рай рукой жалезнай,
Каб добра ім жылось і чэсна !
Палешукі ж, навокал багна
Вось і ўчапілісь ў землю прагна
І дзеля той сухой зямлі
Ўсё скарчавалі, што змаглі .

 






      ***
Разумные. О Божа мілы
Ратуў жа нас ад тых людзей
Што працаваць не маюць сілы
Бо сумна ім без тых Падзей.
За іх чужые рукі робяць
За іх крычаць раты чужых
За іх другіх ў палон захопяць
А ўзнагародзяць,можа, іх
Разумные. Там дзе ільецца
Мёд у адкрытые раты
Стаяць яны,ці так здаецца
З  вяршынь народнай прастаты ?
Прыкрыўшысь гэтым вось народам
Ўсё смела мараць дзень за днём
А ты народ з адкрытым ротам
Гуляйся  весела з агнём.
       ***

Да бутэлькі пацягнула
Лепей піць,чым сумаваць
Як да сэрца прыгарнула !
Як змагла зачараваць !
Адчапіцесь злые  думкі
Не вітайце мяне тут
Я важу з радзімы сумкі
Вельмі шчодры родны кут .

       ***

На хованках пясочак жоўты
Крыжы і помнікі стаяць
Пад той зямелькі роднай коўдрай
Ад нас пайшоўшые  ляжаць
Сыны, дачкі, унукі; ўнучкі
Браты і сёстры тых што тут
Моўчкі збіраюцца у кучкі
Наведаўшы свой родны кут
Блішчаць на сонцы агарожы
Ў стаканы льецца самагон
Даруй усе грахі ім Божа
Іх муштраваць няма чаго
За дабрату, за сум прыгожы
 За глыбіню пачуццяў іх
Ўсім падаруй здароўе Божа
Тым што прыходзяць да сваіх !

              ***

Лясные з ямкамі дарогі
Ляжаць між пастарэлых хвой
Капыты, колы, проста ногі
Край вымяралі родны свой
Ўзрывалі глебу год за годам
Шлях адмяраючы зямны
Прадстаўнікі таго народу
Што вінаваты без віны
Няма даўно цудоўных вёсак
Няма людзей на месцы тым
Дзе праліваўся пот і слёзы
У час не стаўшы залатым

                ***

Іду пад зоркамі дадому
Спявае нешта салавей
Тут ўсё да кусціка знаёма
Вось Дрыкапоц, а вось Андрэй
А вось прыгожая сцяжынка
Праз добраўхожаны гарод
Вядзе на месца, дзе вярбінка
Ўжо не расце каторы год
Сягонні месца дзе канава
Ўпадала ў рэчку не  знайсці
Жыццё ідзе, ўсё іншым стала
А з ім , жыццём, і нам ісці

            ***
Як ўсё здарылась прыгожа !
Май на вуліцы квітнеў
Калі свет такі  харошы
Ён жа не асатанеў
Плямы светлые паўсюду
Добра ж жыць, куды ні кінь
Не, ніколі  не забуду
Зелень майскую і сінь
         





            ***
Пьём. А як інтэлігенты ?
А камуністы пілі як ?
Ці не варожые агенты
Навучылі небарак ?
Як бярэ, як лечыць душу
Прасвятляе розум ўраз
Не хацелася, а мушу
Піць і піць за разам раз.
           ***
Схамянуўся. Ўсюды змрок
Штосць плятуць пра Бога
Можа гэта тым урок
Хто згубіў дарогу ?
Калі што дык Філарэт
Ў справах дапаможа
Мо адкрыецца сакрэт,
Як  зажыць прыгожа ?
Бачу  скончылісь рублі
Трэба сеяць грады
Да чаго ж нас давялі
Дэмакраты - гады
         
         ***
Сонца белае .Ўсё болей
Свету ў вокнах. Прыгажосць.
Пагарджаць не трэба доляй
Кожны  ў гэтым свеце госць
Трэба ветліва вітацца
Трэба ведаць што казаць
Немагчыма тут застацца
Локці б потым не кусаць
Дай  вам Бог здароўя ,людзі
Шчасця вам і ўсёй  радне
І няхай заўсёды будзе
Тут з усімі  добра мне
       ***

Хвойкі стрымана шумяць
Тут  над  галавамі
Ўсім калісьці нам ляжаць
Дзесьці побач з вамі
Пройдзем, пройдзем да канца
Той  адной дарогай
Што ахвяру і байца
Прывядзе  да Бога.

      ****

 Ў храме Божым пастаяць
Хочацца паболей
Паглядзець на буквы ЯЦЬ
Што не бачыў ў школе
Памаліцца пра сябе
Папрасіць здароўя
Родным, блізкім і сабе
Ў Госпада з любоўю .

     ***
Няўжо вядзе і гэты шлях у нікуды
І хутка стаўшы хворым і збяднелым
Заўспамінаю  іншые гады
Калі у Бога я не верыў смела ?
Няўжо не там я занімаюсь і не тым
І марна страчваю адпушчанае доляй ?
Агідна быць бязлітасна – крутым
А страціць ўсё не хочацца шчэ болей...

        ***

Я частка вечнага Сусвету
Я з ім на сувязі, але ж
Як у туман зімой і летам
Губляю ўсе канцы, хоць рэж

     ***

Прыгожа ў горадзе   вясною
Расце зялёная трава
А ў родным лесе пахне хвояй
Ды так, што кругам галава
Шапчу пра штосьці, уздыхаю
-Не там працую і не з тым..
Няхай мне лёс дапамагае
Няхай не буду тут чужым.
       ***






***
Прыгожа ўсё ў нас адбылося,
Але гадзіннік ачумеў
І слова цяжкае знайшлося
І я  пачуць яго сумеў
Няма ні месца нам, ні часу
Сусвет маленькі, як пакой
А я з маленькага калгасу,
Што над маленькаю ракой.

    ***

Дай шчасця блізкім, мілы Божа
Дай шчасця  ўсёй маёй радне
Машын  не трэба, рэчаў, грошай
Здароўя ім, цярпення мне
Няхай з усмешкамі шчасліва
Яны глядзяць на свет заўжды
Няхай жывуць не баязліва,
А смела доўгія гады.

         ***

Ельск.Субота.Скрыжаванне
Добраўхожаных дарог
-Ці даеду ? – хваляванне
-Побач цэрква – з намі Бог !
Ля даўно знаёмай хаты
Ўжо праехала  багата
Не зірнуўшы на мяне :
-Не.,-я думаю- дык не
Пашанцуе – да абеда
Я  на чым нібудзь даеду
Бо,хоць дужы шчэ і свежы
А цяпер не ходзяць пешы.

 

    ***
Балі душа і сэрца грукай
Няхай бяжыць па жылах кроў,
Каб карыстацца мог навукай
Што неабходнай стала зноў
Пазабываецца з гадамі,
Калі нічога не рабіць
Ўсё што ў жыцці бывала з намі
І мы развучымся любіць
І будзем корпацца ля хатак
І будзем недзе працаваць
А сэнс жыцця, як слёзы ў вату
У побыт капаць і знікаць.
            ***
Восень. Сонца. Халадзее
Час нясецца да зімы.
Мо зімой памаладзеем?
Паважаем холад мы
Мне на бульбу ехаць трэба
Каб бацькам дапамагчы
Бо прарвецца хутка неба
Ад патопу не ўцячы
Вянуць родные палеткі
Капаніцы у руках
Плачуць бедные суседкі :
-Прападзём на бураках.

          ***
Было ў жыцці, было такое,
Чаго за грошы не купіць
Я руль трымаў адной рукою
Умеў і верыць і любіць
Але  :- Адной рукой злачынна
Руліць, - сказалі,- то ж жыццё !
Ўсе жыць па правілах павінны
І не ўпадаць у забыццё.

           ***
Туман асенні стужкай белай
Далёкі лес падпаясаў
З бяроз лісты ляцяць несмела
На дываны завяўшых траў
І не губляючы надзею,
Што сонца днём сагрэе мы
Ўсе адчуваем: халадзее,
Хоць і  далёка да зімы.
      







                ***
Добры ранак! Добры ранак !
Як прыемна сустракаць
На адной з лясных палянак
Тых каго не пагукаць
Мы зусім – зусім чужые
І свае у нас шляхі
І свае турботы шыі
Гнуць за розные грахі
Але ж як прыемна зранку
Перакінуцца слаўцом
І спусціцца, быццам з ганку
Ў дзень вясёлым малайцом.

                ***

Жыць насупіўшысь няёмка-
Так і сэрца забаліць
Ўсё навошта на старонку
Нашу родную валіць
Ну і што  што небагата ?
Ну і што што шмат гадоў ?
Мір вам , людзі,шчасце ў хату
Каляровых ноччу сноў
 
          ***
Марыў ,марыў а не вышла
Заблытаўся аслабеў
Ды закон жыцця не дышла
Ён крутнуцца ж не паспеў
Значыць нешта ж бракавала
Не давала паляцець
Трэба есці кашу з салам
Трэба марыць і хацець

                ***
Што б не зрабіў,а жонцы сумна:
Сусед умее і не так
Я ж не такі ўжо і разумны
Я не такі ўжо і мастак
Я разумею тлумачэнні
Я бачу розные шляхі
Ідзе к нулю маё значэнне
За тыя цяжкіе грахі.

                ***
Мары збудуцца аднойчы
Быць не можа без таго
Не жывуць на свеце двойчы
Тут, дзе столькі усяго
Сілы буйные прапалі
У няроўнай барацьбе
Шырмы чорные упалі
Дзе і як знайсці цябе ?
Пасталела, пастарэла
Сэнс убачыла не ў тым
І ў мяне перабалела
І знікае ,быццам   дым
Толькі мара не знікае
Не праходзіць проста так:
-Дзе ты ?- я яшчэ гукаю
Я чакаю шчэ , дзівак.

                ***
Бацька наш ! Жыві на небе
Царства прыдзе хай твае
Мараць людзі не аб хлебе,
Калі хлеб у хаце е
Нам даруй,не ў гонар свята,
А таму што любіш нас
Ўсё у чым мы вінаваты
За жыцця зямнога час
Ад нядобрага нас Божа
Мілы наш абарані
Хай малітва дапаможа
Пражываць шчасліва дні.
 
           ***
Холад восені здаровы
Скуру голую грызе
Я да холаду гатовы
Мы яго чакалі  ўсе
Ўсё павольней сонца ў неба
Уздымацца пачало
Трэба бегаць! Бегаць трэба
Ўсім абставінам назло !

         ***




Пагаворым,не спяшайся
Справы не перарабіць
Ты размовы не пужайся
Грэх вялікі, не любіць
Грэх душы сваёй не верыць
Не імкнуцца да цяпла
І адзінай мерай мераць
Ўсё з-за гэтага стала.

              ***
Як калісьць было цікава
Слухаць словы пра Сусвет
Пра неўбачаныя з”явы,
Пра люстэрачкі прыкмет
Ўсё укладывалась роўна
Ўсё тлумачылась заўжды
І цяклі сабе цудоўна
Ціха лепшыя гады
Ды упёрся ў нешта розум
Веды трэшчыну далі
І заплакалі бярозы
Тут на бацькавай зямлі
І прыйшла пара спачатку
Набываць мне веды зноў,
І шукаць сваю адгадку
Ўбачаных калісьці сноў.
   
          ***
Назіраць у горадзе  прыкметы
З”яў прыроды вельмі цяжка нам
Наступіла,кажуць, бабье лета
Ў павуценне дрэвы недзе там
Ну а тут шырокія сцяжынкі
Людзі, што спяшаюцца  заўжды
Ды  па тэлебачанню  дажынкі
Бы у старажытныя гады
Ну а тут прывучаные качкі
Просяць ежу быццам жабракі
І рашаюць нейкія задачкі
Ля сваіх мальбертаў мастакі

             ***





***
Цішыня у лесе ў час усходу
Сонца ў неба звонкая стаіць
Замірае родная прырода
Нават шустры вецер не шуміць
Ззяюць кроплі вільгаці прыгожа
Павуценне срэбнае блішчыць
Як пайсці ахвота ў падарожжа
І чамусці дзетак навучыць
Каб яны не бегалі па свету
Не шукалі свой умоўны рай
А заўжды і восенню і летам
Ўсёй душой любілі родны  край.

                ***

Дайце  ж поле,дайце хату
Дайце коніка з плужком
Я ж ні ў чым не вінаваты
Я даўлюсь сваім куском
Думаць трэба, верыць трэба
Трэба марыць,трэба жыць
Не адзіным сыты хлебам
Трэба ж нечым даражыць

            ***

Ну навошта ўсё, навошта
Тых не трэба тут і тых
Бо нішто не мае кошту
Год не хопіць залатых
Не ўключаю тэлевізар
Не чытаю пра вайну
Не рыхтую пашпарт з візай
У чужую старану

     ***
Не жывуць, а так блукаюць
Паміж трох зялёных хвой
Да камфорту прывыкаюць
Мараць думаць галавой
Атрымаліся кар”еры
Ёсць пасады, грошай шмат
Ды няма  ніякай веру
Ні у рай, ні ў пекла – ад.
           ***
Цяжка жыць на белым свеце
Быць душой і там і там
Бачыць ўсё у пэўным свеце
Спачуваць сваім бацькам
Важка  ведаць, думаць важка
Над бясконцым і святым
І ўздыхаць нярэдка  цяжка
Над прапіўшыміся ў дым.
         ***
Там цікава, там цікава
І чаго яшчэ жадаць?
Робім  ўсе мы свае справы
Не стаміліся ,відаць
Там чакаюць, тут чакаюць
У жыцці ёсць строй і лад
Нас дарэмна папракаюць
За агульны недагляд

        ***
Каля самай Камароўкі
Каля рынкавых варот
Прадае бабуля лоўка
Ўсё што даў яе гарод
Мова, што там  та Станюта
Яна ж родная ,свая
Гукі – цуды, словы – цуды
З асалодай слухаў я
Мовы правілы ,  законы
Калі й ведаў, дык забыў
Мова  можа і без звону
Толькі б хто яе любіў
             ***
Для кахання, для кахання
Для чаго ж яшчэ тут жыць ?
Мы не возьмем грошы, званні
Ў свет, дзе ўжо  не саграшыць
Людзі вочы закрываюць,
Людзі ходзяць не туды
Людзі грошы здабываюць,
Аддаючы ім гады
А гады бягуць кудысьці
І знікаюць  без слядоў
І ужо не да карысьці
Так шкада сваіх гадоў.

       ***
Словы,словы толькі словы
Словы мёртвые адны
Не яны ж жыцця  аснова
Неабходны не яны
Ўсе ж мы ведаем,як трэба
Па шляху ісці зямным
 І  таму  хто  будзе з хлебам
І  галоднаму  зусім
Словы, словы толькі словы
Веды толькі на славах
Не яны жыцця аснова
Без умення справа швах

            ***
Працуем. Брыдкасловім. Пьём і курым.
Клянём жыццё і ўлады заадно,
Баючысь завітаць да нас культура
Заглядвае ,ўздыхаючы ў акно...
На нашым небе жудасные хмары
То снег то дождж з раз”юшаных нябёс
Калі б у нас была прыгожай мара
Тады б да нас лагодным быў і лёс
Забыццца б нам пра грошы ды пра рэчы
Ўсе з-за якіх мы быццам ў забыцці
Наладзіць бы з разумнымі сустрэчы
Падумаць бы ўсім разам аб жыцці

      
          ***
Прыходзіць час – вяртаемся назад
.Тут дом і што нам чорные гады ?
Тут, толькі тут схаваны райскі сад
Тут, толькі тут прыемны смак вады
Аб”еўшыся і дынь і кавуноў
Свабодна перайшоўшы шмат граніц
Як у дзяцінсіве адкрываем зноў
І лесу шум  і  арамат чарніц
Ад цяжкай працы родная краіна
Усё ніяк не можа адпачыць
Мы неяк берагчы яе павінны
І ад хвароб прыдбаных ёй лячыць




               ****
Каму сягонні вершыкі патрэбны ?
Ва ўсіх цяпер галовы на плячах
І мары  аб надзейным месцы хлебным
І аб харчах насушчных. Аб харчах.
І людзі ўжо дрыжаць і мітусяцца
Каб жа жыцця агенчык не патух
Хто адказаць гатоў,калі падняцца
Зніякавеўшага народа зможа дух ?

            ***
Жывём мы і не ведаем калі,
Пражыўшы нам адпушчанае Богам
Знайдзём сабе прытулак у зямлі
І знікнем за  нябачным тым парогам
Імгненне тут, а вечнасць недзе там
Дзе ўсе хто жыў на гэтым белым свеце
Жыві і будзь гатоў пайсці к дзядам
Аддаўшы ўсё што толькі можна дзецям.
                ***

Сталёвы бляск ў вачах халодных
У кожным слове толькі злосць
 Няўжо сягонні гэтак модна ?
Тут кожны ж паважаны госць
Праводзім час усе мы разам
І не спяшаемся туды
Куды ўсе трапяць з цягам часу -
Свае у кожнага гады
Дык будзем ветлівымі, людзі
Няўжо прыемна бавіць час
У рукатворным гэтым брудзе ?
Бог не забудзецца пра нас.

          ***
Жывём жа неяк.Будзем жыць далей
Не знішчыць род жыццём загартаваны
Трымацца толькі трэба весялей
Не так ужо на свеце і пагана
Не трэба толькі ў роспач упадаць
І вочы закрываць у момант руху
Ці ж нам ужо няма чаго жадаць ?
З мазгоў людскіх з”яўляецца разруха.

            ***

На розных мовах размаўляем мы
Свой шлях прайсці ўсім прыдзецца, пабачыш
Сябруюць семьі, людзі і дамы
Ўсё будзе добра ты дарэмна плачаш
Забудзем тое што мяшае жыць
І дабівацца поспехаў у справах
 І лёс трусцой прыгожай пабяжыць
Ці прама,ці налева, ці направа

         ***

Табе б паболей музыкі ды свету
І захаплення  шчырага ў вачах
Я ж  спрабаваў складаць табе санеты
З жыццёвым грузам цяжкім на плячах
Туды, ці не сваю кірую лодку
Адкуль  мне ведаць ў гэты смутны час
А ты на святы ходзіш у кароткім
І марыш  паўтарыць свой першы раз...

                ***

Не пранясе.Ўсё здабываць у жорсткай
Нам барацьбе прыходзіццца заўжды
І хлеба чорнага кавалак  чорствы
І шкляначку калодзежнай вады
Як прыпячэ з прыпадачнаю сілай
Мы бьём сваё мяшаючых здабыць,
Каб падарунак свой прынесці мілай,
Каб ноч  усю не плакаць, а любіць

                ***

Шляхі людскіе не бетонкі
Каменне, ямы на шляхах
Бывае так, што гнецца тонкі
А застаецца на нагах,
А тоўсты падае і гіне,
Не зразумеўшы што к чаму
Няхай жа розум не пакіне
Каб не маліцца не таму

                ***



Вось гэты шчасце зарабіў
Чытаў,пісаў, кахаў і верыў,
А гэты дурань толькі піў
За што і выгнаны за дверы
А гэты моўчкі назіраў
Не лез да тых, не йшоў да гэтых
І ўсё да сэрца блізка браў
І быў асмеены за гэта.
               
                ***
-Не хлебам сыты ўсе адзіным !-
-Але ж,-смяюцца,-да яго
І мяса быць яшчэ павінна
І шмат смачнейшага  ўсяго
І срэбра трэба для талерак
І упрыгожвання стала
І выпіць трэба,і манеры
І каб кампанія была
І каб было з кім пакахацца,
І каб пабіцца з кім было...
Не проста  тут людзямі звацца
Усім абставінам назло.

                ***


Згуляем,мілая, згуляем
Паўторым правілы гульні
Хіба ў жыцці мы мала маем
Хіба мы тут не на кані ?
Паставім  што-нібудзь на карту
Гульні без рызыкі няма
Шанцуе  смелым і упартым
Не проста так не задарма !
А. можа, проста паблукаем
І з асалодай адпачнём
Сазаўшы толькі:-Не гуляем!
Гульні  ахопленым агнём.

               ***

Бясконцы шлях. Хто менш хто болей
Ад нараджэння змог прайсці
Сваю  згуляць імкнучысь долю
Сваё  стараючысь знайсці
А колькі часу збегла марна!
А колькі згублена дарог !
Ці працавітасць пан, ці карма
Ці дзеліць ўсё на ўсіх нас  Бог ?
То маладзік, то чвэрць, то поўня
То зборы  зорак на парад
Хто з”яў жыццёвых тых віноўнік
Як жыць не  гледзячы назад ?
Дзе кропка нашага адліку ?
Дзе той па ком раўняюць крок ?
Любы і смешны і вялікі
Калі не дурыць ўсіх знарок .

             

           ВТЭК
                Памяці брата

Мусіш ехаць.Хіба ж хочаш ?
Ўсё жыццё, як конь рабочы
А калі тут стаў нядуж
Трэ да доктара. Каму ж
Як не доктару паведаць
Што там, як баліць і дзе
Не паспаці, не паснедаць
Да вар”яцтва давядзе.
Прыхапіла – ледзь дапнуўся
Да  лякарні ў Мазыры
- З таго свету ты вярнуўся,-
Так сказалі дактары.
Падлячылі, запісалі
У паперах што ды як
-Ты сардэчнік !-мне  сказалі
Не ганяць табе сабак
Жыць табе паціху трэба
Кінуць трактар, групу ўзяць
Каб які кавалак хлеба
Ад дзяржавы атрымаць.

Першы раз гадоў за сорак
Ў райбальніцу еду сам
Трэба, кажуць, ўстаць да зорак
Бо к свінячым галасам
Прыбываць  няма  разліку
Там  у іх такая кліка !
Пасмяяўся :-Я ж ніколі
Не хадзіў да дактароў
Ўсё жыццё рабіў у полі
А  цяпер, як нездароў
Ці ж мне агледзець цяжка ?
За гадзіну прыме ВТЭК
Райбальніцы ў лік калек.

Ельск паўсонны.Райбальніца
Ці не сон кашмарны сніцца?
Сэрца грукае ў  грудзях
Не памерці б на людзях.
Нумярок трымаю свой
Людзі лезуць па крывой:
Свой, знаёмы, кум, сусед,
Санітаркі хлопца дзед ...
Як жа  я дамоў даеду ?
Падайшла чарга к абеду:
-Што такое ? Хворы ? Не ?
З гэтым ,дзядзька, не ка мне
Бач ты, пруцца, як на танку
Там такіх прымалі зранку
Але зараз ў іх абед,
Прыдзеш заўтра, дармаед !

Абдало ўсяго, як варам
Трэ ж варочацца дамоў:
-Ну чаго змяніўся з твару ?
Адпачнеш – прыедзеш зноў

Што тут зробіш ? Ім не  трэба
Боль маю да сэрца браць
Ці ж не прыдзецца без хлеба
З хворым сэрцам паміраць ?
-А скажыце, калі ласка...
-Тут  табе бюро для справак ?
Расказаць табе мо казку
Адарвавшыся ад справы ?
Бач які нахабны, га ?
Я урач, а не слуга !

Пісталет бы мне, гранату
Не даехаў бы да хаты,
А ўзарваў бы хоць адну
Ну навошта гэтак ? Ну ?
Ці ж прашу чаго такога
Што ў бальніцах не даюць ?
Хворы я, пабойцесь Бога
Вось чаму так людзі пьюць
Як тут душу супакоіць
Без бутэлькі пад рукой ?
Як цяпер сябе настроіць
На лячэнне і пакой ?

Заўтра хмурае настала
Зноў палезлі  як папала
Сваякі да дактароў
Той спачатку хто здароў
Цень наводзіць на пляцень,
Каб прадоўжыць бюлецень
Трэ, відаць, рубаць з пляча-
Я іду да глаўрача.
-Што ты хочаш ? Во, калгас,-
У каторы чую раз
Да мяне дайці сумеў ты
Дык дайдзі й да тэрапеўта !

Тут, па ўсім відаць, не лечаць
Тут такіх, як я калечаць
Трэба выйсце адшукаць
Хопіць стомлена блукаць
-Га! І ты тут ?  За паперай ?
Што ? Хварэеш ? Не паверу !
Што тут хвораму рабіць ?
Ну трымайся! Так і быць !
Павяла мяне Натуля
-Гэты,-кінула,-Са мной !
Урачыха, як матуля
Пасміхнулась:-Что, больной ?
Падпісала напраўленне
-Трэба ў Гомель без сумнення
Курс лячэння трэ прайсці
І пасля сюды прыйсці.
Да Натулі павярнулась
Урачыха:-Ўсё як след ?
-Добра ты мне падвярнулась
Гэты дзядзька – мой сусед !

Еду. Думаю. Ўсе сведкі
Што ў лякарні гэтай мы ?
Не прабіцца без суседкі,
Не пралезці без кумы
Хоць ты хворы, хоць сардэчнік
Лета, восень на дварэ
Жыць захочацца, канечне
Сябраваць з суседкай трэ
Каб рабілісь справы шпарка
Кожны хай, пакуль не слаб
Не заглядвае у чарку,
Заляцаецца да баб
Прыязжайце у бальніцу
Перад тым, як захварэць,
Каб з лякаркай маладзіцай
Пазнаёміцца паспець
Прыйдзе час, ратуй нас  Божа
Ад хвароб ды ад бальніц
Мо, знаёмства  дапаможа
Хоць з адною з  маладзіц !


Рецензии