***

Ад дажджу прагоркла мята
І салодкім стаў палын:
Дзень, калі хавалі тату,
Па-над хатай хмарай плыў.

Пачарнелі ўсе фіранкі -
Скруха ляскала ў акно.
Вёска ўся гудзела зранку:
-Адыйшоў... -Няма яго!

Расхінулася пустэча -
Сонца думкі апякло.
Дзень журботны маме шэпча:
-Гэта Бог забраў яго.

-Што ж, калі так Богу трэба -
Я парадуюся з ім:
-Ты раскрый абдымкі, неба -
Забяры яго зусім.

Лёс такі наш чалавечы:
Грэць у думках успамін.
Успаміны раны лечаць.
Бог забраў яго,
Амін!


Рецензии