Мастак i вечнасць
Прадвяшчаюць людзям добрае надвор'е,
Што пачуцці думак шчырасцю кране,
І старонку ўзнёслых мараў перегорне.
Гэта лета на карціне зацвіло
І вянкі ўспамінаў па вадзе пусціла:
На стале стаіць французкае віно,
Ля каміна грэе думкі павуціна.
Мне сягоння прыгадаўся той мастак,
Што карціны маляваў у роднай вёсцы:
Лёс яго, як позні снег растаў,
Удыхнуў жыццё падсечанай бярозцы.
Каб вярнулася зноў прага да жыцця,
Каб звінела між лістоты слова,
Перадаў мастак тае вясны працяг -
Што ў душы яго зіхцела адмыслова.
Свидетельство о публикации №115010310826