Маёй дачцэ
Блізка ля Пакроў.
На свет з'явілася
Мая родная кроў.
Усміхнулася неба:
Тваё нараджэнне
Значыць,так трэба
У свет тваё з'яўленне!
То Божы дарунак
Для адной мяне.
Жыцця майго кірунак
Цяпер у цане.
Глядзела цябе
Зусім малую.
Памятала тваю
Цацку любую.
Як магла,гадавала,
Як кажуць,у прыполе.
Цяжкасцей навала,
Была парою.
Вырасла ты
Дзяўчынай прыгожаю.
Да лёсу масты
Ужо праложаны.
Якую захочаш,
Сцежку па жыцці,
Такую і пратопчаш,
Каб да шчасця ісці.
Блакітныя вочы
І бровы нітачкай
Няхай не азмрочвае
Дажджу слязіначка.
Няхай пакліча жаўрук
Гадоў табе многіх,
І каб верны сябрук
Быў табе ў падмогу.
А ёлачка навагодняя
Табе прынясе,
Дачка мая родная.
Дарункі ўсе:
Тваю Радзіму
Беларускую,
Усю радзіну,
Табе блізкую.
Сяброў маладых,
Шчасця нагоду,
Усіх людзей тых
Добрага заводу.
Ёсць і дабрынка
У характары тваім,
Мая ты дзяўчынка,
Паслужыць усім:
Як ты любіш
Усё жывое:
Шчаня пашкадуеш,
Кацяня малое.
Прыгожае дрэўца
Ты заўважыш,
У сваім сэрцы
Пачуцці ўзважыш.
Выходзіш на працу
Ранняй парою.
Будуй сабе палацы
Лёсу свайго і настрою.
Услед табе памахаю
З белай хусцінкай рукою.
Няхай шчасце запалае
Папараць-кветкай агнявою.
У гэтым букеце
Няхай яшчэ будуць
Твае добрыя дзеці,
Якіх лёс прыгалубіць.
Твайго жыцця сцежка
Пад нагамі ўецца,
Удача і шчасце
Няхай табе даецца.
Белай птушкай
Ці блакітнай
Няхай сядуць на вушка
Знакам добрым,кідкім.
Лёс пакліча ў свет -
Такі шумны мегаполіс,
Дзе зіхціць навек
Гарадоў злоты пояс.
У жыццё шумнае
Ты шжо акунулася.
Усё сумнае
Даўно мінулася.
Узышла зорка срабрыстая
На жыцця твайго небасхіле,
Добрая і чыстая,
Яна цябе не пакіне.
А можа,побач з ёю
На світанку запалае
Маладой ранняй парою
І зорка залатая.
Няхай і тая зорка
Табе зверху блішчыць.
Жыцця твайго зорнага
Няхай тчэцца ніць.
Запаліў Бог для чалавека
У небе зоркі ўсюды.
Пражыла я з паўвека
І бачыла цуды
Дапамогі Божай,
Яго благадаці.
Часінай асцярожнай
Не пакінь майго дзіцяці.
Свидетельство о публикации №115010204766