Маладым людзям
Ды сок ідзе.
Маладая дзяўчыначка
Слёзы лье.
Будзе нявестачкай
Ды ў хаце чужой.
Будзе яе місачка
Часта пустой,-
Так бы спявалася
Аб жытцы старой.
Няхай бы не зналася
Долі такой!
Сучасная дзяўчына - \
Прыгажосці мадэль!
Куды лёс ні закіне -
Не возьме за каўнер.
Не страціць прыгажосці
І духам не ўпадзе.
Хаму дасць у косці:
Рукі яму абстрыжэ!
Спяшайся ж дзеванька,
За доляй сваёй,
Не паркалёва-палатнянай,
А срэбна-златой.
Бяры ў падмогу
Вучобу,адукацыю,
Пракладвай дарогу
Да сваіх палацаў.
Маладую дзяўчыну
У долі яе
Няхай лёс не акіне,
Як акінуў мяне.
Няхай і хлопцу,
Хто яе дастойны,
Удача будзе бясконца,
Калі хлопец прыстойны.
- Едуць хлопцы маладыя,
Імчаць іх коні вараныя,-
Так бы спявалася,
Каб прошлае адгукалася.
Уга!Якое стагоддзе
Грукнула аб шар зямны!
Не тое ў народзе,
Не той народ малады.
Практыкі ды кніжнікі,
Кніжнкі ды тэхнары.
Грамадства падзвіжнікі,
Навукі бунтары!
Маладосцю расквечаны
Вашы твары ясныя.
Шчасцем павенчаны
Вочы нязгасныя.
Не патухне маладосць!
Ёю трымаецца
Тая зямная вось,
Што кітамі называецца.
Свидетельство о публикации №115010204153