Абкрадзеная
Святочную сукенку,
Бо дажываць горка
У бедным енку.
Хадзіць у паркалі,
Бо багацеі-беі
Мяне абакралі
Яшчэ з калыбелі.
Укралі, укралі што?
Я ж з імі раўнапраўная!
Ды, як ведае сяло,
Рублём няроўная.
Рэдактарка Марыя
Кажа: такі ўжо паэт!
Горда трымае шыю -
І мне няма газет.
Няма старонкі
Газеты-раёнкі,
Бо верш "Мой ідэал"
Яе, пэўна, "дастаў".
Там я мару
Аб вёсачках няўдалых,
Аб вёсачках тых,
Што ў ліку "старых".
Хачу, каб цвіла
І ў іх зямля.
Хачу,хачу,хачу,
Бо ў такой сама жыву!
Але ж раўняйсь!
Рукі па швам!
Прэч, бяднячка!
Баляваць толькі нам!
Пенсію - грэб у торбу,
А не то па гарбу!
Яшчэ і па карку
За тваю сварку,
За тваю заяўку.
Ты мне тут не яўкай,
А яўкнеш, халера,
Пойдзеш прэч за дзверы!
Мо ж не раз ганялі,
Каб дурную правучыць?
Ды янголы праспявалі,
Што праўда прагучыць,
Што просты чалавек
Пагоніць алігархаў
У нейкі там век
Сукаватай палкай.
І не будзе вёсачка
Ціха паміраць.
Вам жа лёстачкі
Не стану падпускаць.
Гісторыя-матухна
Вас возьме за вуха.
Воран вам пракаркае
Скрыпуча-суха:
Жывіце і вы
На мінімалку!
І вам па шыі,
І вам па карку!
Вось тады
Будзем роўныя!
Такі тандэм!
Мы ж "брацці кроўныя",
Паўвека пражыла,
І што убачыла я?
Ад рубля да рубля
Мяне пустка гняла.
Дык жывіце, беі,
І вы да рубля,
Як у снежнай завеі
Без яго гінула я.
А вам "Мерсэдэсы"
І нянькі у катэджах.
Яшчэ слова паэтэсы
Аб вашых дзетках.
Алігарх казаў;-
Па радыё чула звечара -
Не хачу,(гаў!)
Каб сына знявечыла
Школа, сын рабочага дзе,
Бо той семкамі плюе.
Дазваляе сабе
Лушчыць семкі дзе!
Семкамі плюецца,
Яшчэ, мабыць ,і б'ецца.
Бач, рубель раз'ядноўвае,
І ў сэрцы б'ецца
Пачуццё нездаровае,
Што аж сэрца рвецца.
Ты гэта пабач,
Алігарх-багач,
Але што табе?
Ды не роўна мне.
Свидетельство о публикации №115010200275