***
Зычу добрага настрою:
Гэты год, хоць не сабачы,
Ды кусае нас з табою.
Ён паеў сягоння грошы,
Разарваў маю штаніну -
Хоць і злосны, ды харошы:
Сябра я свайго не кіну.
Бо сабака мой не сіні,
А бялявы, бы сняжынка.
Мы яго на снег пусцілі,
Каб праклаў для нас сцяжынку.
З Новым годам! -- шэпча вечар.
З Новым годам! -- кажа елка.
У агні бенгальскай свечкі
Час змяняе год на стрэлках.
Свидетельство о публикации №114123108974