З Новым годам!
Добры дзень, сяброўкі!
Сёння — свята. Не з рукі
грозна хмурыць броўкі!
Паглядзіце — Новы год,
натаптаўшы клункі,
сустракае ля варот,
дорыць падарункі.
Сёння ён — шаноўны госць
і доўгачаканы.
У яго ў мяшэчку ёсць
смех — для несмяянаў,
песні — тым, хто не пяе,
казкі — для занудаў
і...чаго вам не стае —
танцы, гульні, цуды.
А для тых, каму ні ў чым
не хапае ладу,
ён падкідвае мячы,
і з мячамі — радасць.
Ды каб вам падчас гульні
на зямлю не ўпасці,
дорыць сонца прамяні,
снег і... мора шчасця,
і здароўя, і дабра,
і святла, і згоды...
І любві. Але ж пара
крыкнуць: "З Новым годам!"
Свидетельство о публикации №114123107675
З надыходзячым Старым Новым Годам Вас, Лаззара! Шчасця, усмешак і новых цудоўных твораў!
Клавдия Семеновна 12.01.2015 22:13 Заявить о нарушении
Недарэчнасць са спасылкай выправілі, "Плачуць цюльпаны"— з гэтага верша пачалося ў мяне знаёмства з Вашай цудоўнай творчасцю. А верш так і застаўся для мяне асаблівым.
Дзякую за яго і за ўсё, што Вы напісалі і яшчэ напішыце.
Лаззаро 14.01.2015 09:23 Заявить о нарушении