Снегалюбы
Прытуліліся пабудовы.
Счарнелі нат
Ад дажджу-нядолі.
Чорныя дрэвы
Без шэрані,лісцяў
Стаяць ,склеы,
Няма ім выйсця
У зімовую прыгажосць.
Снегалюбаў цікаўных
Апаноўвае злосць
На зімы праявы.
Шлюць на радыё S-meski,
Патрабуюць снегу,
У дыктара пуп трэсне-
Памрэ ад смеху.
Ім не толькі змест,
А і форма трэба.
Вось табе хрэст!
Пачуй іх, неба!
Хто любіць шакалад,
А хто - шэрань.
Гэта ў лад ці не ў лад -
Паспрабуй змерай.
Мне і смешна, і сур'ёзна,
Як пішуць снегалюбы:
То ласкава,то грозна.
За гэта Бог любы
Вас пашкадуе
І снег пашле на свята.
Няхай снегалюб не крыўдуе-
Ніхто тут не вінаваты.
Так-так,пашкадуе
І снег пашле.
Хоць прырода і жартуе,
Ды Бог не абмане.
Свидетельство о публикации №114123107362