У чаканнi навагодняга свята
Белая сястра-паненка,
Сярод чорных хмызоў
Загубілася елка.
Расце яна адна -
І няма ёй сяброўкі,
Гляджу з аўтобуса вакна -
Аж нейяк нялоўка.
І сама я абкінута
Многім чым у жыцці,
Дык і зямля-папар пакінута,
Каб потым зацвісці.
Хваёвыя шаты
Льюць зялёнае святло.
У шэрані іх лапы
Прывыклі да холаду даўно.
Глянь,елачкі-падлеткі
Падбеглі да дарогі.
Крыштальныя балеткі
Абулі іх ногі.
Глядзіце,малыя,
Вам рана яшчэ ў свет.
Хваіны старыя
Не далі абярэг.
Дзед Мароз ідзе,
Футра на ваце.
Азірнуцца не паспеў -
Елачкі на свяце.
І зялёная паненка.
Мо тая,што з хмызоў.
Ну добра,дзеўка,
Тут многа прызоў.
Пад'язджаю да сталіцы,
Сціхла і мяцеліца.
Праменні-агнявіцы
Сонейка цепляцца.
Яно зімовае,барвовае,-
На мароз. значыцца.
Душы паловаю
Трэба тут адзначыцца.
А другою паспешліва
Імкнуся да сяброў,
Бо маладосці чарэшня
Цвіце там ізноў.
Цвіце жыццё
Навагоднімі кветкамі.
Цвіце ж яно
І роднымі дзеткамі.
Няхай цвіце...
Свидетельство о публикации №114123106839