Зорны верш, або Грам сэрца
У цёмнае неба.
Зорачцы ў вочы
Заглянуць мне трэба.
Складу далоні
Я каўшом.
У зорным улонні
Звініць усё серабром.
Падстаўлю прыгаршчы:
Сыпані,зорка.
Міг выбарчы:
Злавіць бы лоўка!
А не то - міма!
Міма?Дык гэта
Няўдачы міна!
Мне так не трэба.
Не трэба злога.
Паўвека прайшло,
Пакуль добрае слова
На душу лягло.
Сыпані, зорка,
Залатых вершаў,
Правая пяцёрка
Схопіць першы.
Рука ж левая
Не такая лоўкая,
Ці паспее, бедная,
За вершам гонкім?
Зорка, скінь
Слоў сугучча.
Натхненнем абкінь,
Мяне абкручвай
Ты вэлюмам,
Ты туманам,
Сэрца засцелеш
Срэбрам-дурманам.
І зіхценнем,
Што пераліваецца.
Зорным натхненнем
Сэрца адгукаецца.
Бачу ў зорнай цішы
Такой прыгажосці карункі,
Сэрца, ты не засушы
Натхнення дарункі.
Мігціць зорка ясная
У нябеснай цішы,
Зорачка пачэсная,
Вершы мне нясі.
Скінула мне назву -
Зорныя вершы
І другую позву -
Грам сэрца.
Суцішся, небарака,
І не рві грудзей.
Добрая, кажа,
Адзнка
Табе сярод людзей.
Кажа, пішы ты,
Што напішацца.
Дар табе пераліты,
У сэрцы цішыцца.
У слова выльецца,
У свет загукае,
Слязою вып'ецца,
Душою заблукае
У тым жа слове.
У жыцця твайго палове
Я буду гарэць,
Аж пакуль і смерць.
Няма табе смерці,
Зорка мая ясная,
Хоць патухнеш,
Людзі бачаць незгаснай,
Завуць жа паэтў
Зоркамі зямнымі,
Бо без сувязі гэтай
Былі б яны нямымі.
Завуць жа артыстаў
Зоркамі эстрады,
Хто ж ім чыста
Ды не рады!
Без зорак, мабыць
Не было б мастацтва.
Вас навек любіць
Буду сэрцам-палацам.
Сэрцам-храмам,
Сэрцам-калоссем.
Хоць бы жыць засталося
Адным толькі грамам.
Свидетельство о публикации №114123100065