Сучасны Хатнiк
Чмыхнуў носам:
Я не прывык
Хрумкаць проса.
Што я вам - каняка?
Ці прыблудны сабака?
Калі і бываю ў хляве,
То як скаціна зараве.
Салатам-памідорам?
Сорам вам,сорам.
Трэба мне ў раток
І сальца шматок.
Я Хатнік,
А вы,нягодныя,мне-
Бізун вашай спіне!-
Адвялі куратнік.
Ведаеце,што мне -
Пакой асобны
І аўтарытэт
Кінапробны.
Хачу я,хатнік,
Не спяцоўку-ватнік,
А куртку ад Юдашкіна,
Куцюр'е-партняжкіна.
Я сучасны дзядок,
У Інтэрнэт нат скок.
Нашы Хатнікі
За парадак ратнікі.
Свидетельство о публикации №114123105611