Лёсу рашыць
То і печ гарэла,
Аж плавіліся цвікі
У яе гарачым целе.
Паміраюць бацькі -
Затухаюць печы.
Пайшоў нацянькі
З іх дух чалавечы.
Нашы бацькі
Трымалі гаспадарку,
І мы раслі
Ў клопаце-парадку.
А цяпер,кажуць,
Інфраструктура,
Вяроўку - на кароўку -
І трэба нам культура.
На сяле ў магазіне
Дояць-п'юць сырадой.
На зялёнай раўніне
Аваднёў рой.
Шукаюць,злыдні,кароўку,
Ну,хоць бы адну!
Бы тую іголку,
Што ў стог уткну.
Прашчуры-дзяды,
Бортнікі лясныя
Мядоў клады
Няслі залатыя.
Продкі нашы да зямлі
Другое мелі пачуццё:
Яна - член сям'і ,
А мы яе - у забыццё.
Нашы праўнукі
Адышлі ад зямлі,
Штурмуюць навукі,
Вядуць караблі.
Новае месца ўладна
Займае жыццё,
Але душы бязладна,
Калі ў ёй забыццё.
Новага і старога
Ўжо не спалучыць.
Думай мала ці многа -
Усё лёсу рашыць.
Свидетельство о публикации №114123105354