Iнтэрнэт
І без цябе тут - край!
А мо?А мо?
Ды спяваецца само.
Чалавек добры,
Калі стрэну на вуліцы,
Бачыць тыя гарбы,
Што мне муляцца.
Кажу Інтэрнэт-гспадыні:
Пусці не век векаваць,
Мая ты сябрыня,
Адну ночку начаваць.
Пусці,гаспадыня,
А калі блісне дзень,
Няхай мяне не акіне
Твой "Дабрыдзень".
Паэтка-салаўіха
Просіць цябе:
Зменшы ты ліха
Ды маёй галаве.
У цябе вялікае
Застолле - не трошкі.
Няхай пілікае
І мая гармошка.
Рып-рып боты
Каля твайго парогу.
Недаверу квоты
Перажыла я многа.
А цяпер засела
У Інтэрнэт-застоллі,
Сяджу нясмела
У ягоным палоне.
Не ўвабраць цябе,
Акіян электронны.
Хто па ім плыве -
Яму і пакорны.
Я рада, што ты
Дапамог мне,пакорнай.
Навесці масты
І хуткія пантоны.
Інтэрнэт-гаспадар,
Інтэрнэт гаспадыня
Пасылаю вам дар
Сваёй душы-сябрыні.
Свидетельство о публикации №114123105020