Сонейка
Шчаня з напарстак,
Смоль-чарнюткае,
Тулілася галубкаю.
Яшчэ цыбулька-гора,
А вочы ўжо бачаць,
Бегункоў чацвёра
Па дарозе скачуць.
Хацела пагуляць,
Яго пагладзіць,
На руках патрымаць,
Сяброўства наладзіць.
Ды побач маці грозная
І дзяўчына-гаспадыня.
Стала мне боязна:
У бяду не ўкіне?
Чую,кажа гаспадыня:
Сонейка маё!
Цячэ пяшчота слынная,,
Як квяцістае радно.
Бач,хоць чорненька,
Ды сонейка,
Хоць малютка,
А бяжыць хутка.
Бы жывая цацка,
Стаіць як на далоні,
Схамянулася знянацку:
Раптам маці пагоніць?
Чаго ж я,чужая,
Парушу ідыллію?
Чужая шчасця не мае -
Не маё то крылле.
Свидетельство о публикации №114123104727