Ласка лёсу
Ды позна расцвіла,
А ці не загіне
Твая краса?
-Я ж расла між кустоў,
Аспарагус-братоў.
Яны мяне захіналі,
Сонца нехаця кралі.
Ды твая рука
Мяне знайшла.
Перасадзіла
Твая сіла.
Цяпер цвіту я
Асцярожна.
Квітнець і позна,
Кажуць,можна.
Маленькую вяргіню
Возьме ў букет
Дзяўчына Аўгіння
На шлюбны банкет.
У крышталёвай вазе,
Бы Папялушка ў карэце,
Маладым раскажаш
Аб сваім сакрэце
Лёсу-румянцу,
Што каханне стрэціла
(Якраз пярсцёнак па пальцу)
Яго адмеціна.
-На пір пачэсны
Ты трапіла.
Пра лёс твой балезны
І я рупіла.
Шаферка Галіна
Цвіце,як вяргіня.
І яе браць у букет?
Разгубіўся цэлы свет.
Бач,і кветка сціплая
Лёсам надзяляецца.
Думаюць:някідкая,
Быццам хаваецца.
Чуеш рэха казкі
Пра качаня брыдкае?
Ды лёсу ласка
Бывае швыдкая.
Яшчэ якая!
Гарыць,палае
Вяргінька алая,
Лёсам удалая.
Шчасця зычу!
Надзьмутым сычам
Лёс дрэнны
Не вісіць
Над пакаленнем.
І замяніў ноч
Дзень белы!
Цьфу,цьфу,не суроч,
Шчасліўчык ты смелы.
Свидетельство о публикации №114123103582