Круг жыцця
Бо ўсё пажалі.
Не цвіце бульбоўнік,
Пасохлы да жалю.
Як не маркоціцца!
Перакаці-поле,
Высахлае, коціцца
Да сваёй нядолі.
Але калаўрот жыцця
Ўсё круціцца,круціцца,
Хаця ж бы, хаця
Вады жывой напіцца.
Сваю пятку
Трэба так загаварыць,
Каб не далі выспятка,
Каб яшчэ пажыць.
Пабачыць, як арабіна
Ды яшчэ шыпоўнік
Колерам чырвоным
Восень напоўняць.
Усё б ім румяніцца,
Бы ідуць у сваты!
А вось і пляменніца -
Каліна ля хаты.
Яшчэ ж ты круцішся,
Мой калаўротак,
Хоць і баішся
Жыцця драплівых котак.
Свидетельство о публикации №114123009416