Восень жартуе
Загарэўся клён!
-Памідораў аб'еўся!
Абжора ён!
Глянь.арабіна
Стаіць у пацерках!
-Абдарыла,як сына,
Я, восень-мацерка.
-А чаму не як дачку?
Што за параўнанне!
А я так хачу
Жартаваць да рання.
-А летам жа,летам
Ліст яе зелянеў!
-Ён,гэта,
Агуркоў пад'еў.
А мой ліст залаты,
Золатам кованы.
у ім рыжыя каты
Гуляюць у сховы.
А чаму баравікоў,
Шакаладна-белых,
Нібы парсюкоў
На зямлі целе?
-Яны не парсюкі,
А лесу напарсткі.
Бяруць жа іх людзі
Ды ў свае пальцы.
-А чаму кустоўе
Ды голым стаіць?
Яго чорнае голле
На ветры рыпіць.
-Гэта ж антэнны,
Што ловяць эфір,
Доллара падзенне
І яго ўздым.
Эх,эх!Пайду ў пляс.
Жартаў сваіх
Маю пра запас.
Але годзе танцаваць,
Лісцем шамацець.
Бач,хоча спаць
У бярлозе мядзведзь.
-Дык чаму паэты
Бяруць твае ўзоры?
-Націснуў іх трафарэтам
Майстар горны.
-Мастакі, паэты
Дораць табе творы.
-Кажу сур'ёзна - гэта
Для душы абновы.
Думаеш,мае дажджы
Старыя,самотныя.
Гэта ж ключы
Да зімы кароткія.
Як вільгаць абрыдзе -
Яе зіма скуе.
Як прыйдзе,
Дык і нос адарве.
-Ты ўсё жартуеш,
Яшчэ і палохаеш.
-Хто жарты любіць,чуеш,
Для мяне і харошы.
-Так,так,восень,
Ты ўсё смяешся.
-Бо дажджу плакаць досыць.
Вунь сонца яечня.
-Вельмі смачна, дзякуй!-
Жартую ўжо і я,-
Ды не кувай ты ,зязюля,
Бо хутка зіма.
А ты, восень,
Стань маёй сястрыцай.
-Замнога просіш:
Не бываць небыліцам.
Ты ж чалавек,
А я час такі,
Што заўжды і навек
Буду залаты.
Разумееш, і час
Мае свае фарбы.
Вось я якраз
Маю барвы.
Я ўжо сур'ёзна:
Памідораў не ела.
Час ужо позны -
Першыя завевы.
Час нябачны для вачэй -
Яго рукою не зачэпіш,
Ды падрастаюць у людзей
У каго - ўнукі, у каго - дзеці.
-А мой узрост залаты
Супаў, восень, з табою.
Пашлю па свеце пісьмы-лісты
Я,восень,з табою.
Свидетельство о публикации №114123009225