Адчуванне восенi
Пушкінская пара...
Да шлюбу каханне
Едзе са двара.
Смяецца над жартам
Пра рыжых катоў.
Якіх шукаць не варта
Сярод лісцяў-дываноў.
Восеньскія сюжэты
У сэрца вам наце
І парыжанка Жаржэтта,
І беларуска Каця.
Усе маладыя,
Што смяюцца так звонка,
Каханнем жывыя
І роднай старонкай.
Старонкай пазалочанай,
Восеньскай,асенняй.
Так любіць мы хочам,
Як Расію - Ясенін!
Як Багдановіч Максім -
Беларусь-браначку!
У дарунак усім -
Восень-самабраначку.
Багаты настольнічак,
Ой,багаты!
Вось ні на столечкі
Мой імпэт не вінаваты!
Узяла мільёнаў восем
Залатых грошай-лісцяў,
А яна ,восень,
Усё сыпле і сыпле.
І не толькі лісце -
Дорыць і вершы мне,
А я ж хітрая:
Складаю і ва сне.
Многа вершаў-лісцяў -
Залатых грошай -
У кошаль цісну
Восені харошай.
У рабоце шчырую,
Каб сабраць ураджай,
Хвіліну любую
На працу аддай.
З вершам крочу
Па гэтым жыцці
Заўжды побач,
З дарогі б не сыйсці.
Свидетельство о публикации №114123008384