Сумленне
Далёка ад хаты.
Ляжыць у знямозе
Гарбуз пузаты.
Цягне паўзуны-ногі,
Пыхкае,стаміўся,
Бо далёка,нябога,
Ад хаты адкаціўся.
А дарога - траса,
Трасе яе трасца,
Трасе і ноч, і дзень.
Маторы - як авадзень.
У гэтым месцы -
Лазюкі-вёска.
Мабыць,дзесьці
Продкі лазілі лоўка,
А нашчадкам
Назву насіць -
Такім вось парадкам
Ім трэба жыць.
Ды не чапаюць
Смачнага таўсцюка.
Мяне здзіўляе
Сумленне лазюка.
Свидетельство о публикации №114123007336