Казачны коця
Залаты зубок,
На шыі, коця,
Срэбны ланцужок.
У вачах, коця,
Агонь-іскрынка,
Любіць коцю
Малая дзяўчынка.
У цябе, коця,
Кіпцік срэбны,
Пушысты коця
І хлапчуку патрэбны,
Каб гладзіць,
З ім гуляць,
Добраму госцю
Каб паказаць.
Коця ж малойца!
Коця ж прапойца!
Злізаў усю смятану,
Тым і пакараў
Бабку Таццяну.
Выхлябтаў малако
Ды палаўніком,
З'еў каўбасу
Прама на вясу.
Есці коця
Болей не хоча.
Толькі сытна коця
Ды вуркоча.
Мур-р, -м-р-р,
Мы і мышкі - сябры.
Не буду іх лавіць -
Казкі стану баіць.
Мая казка
Пра каўбас звязку,
Пра смятану і маянэз.
Ну, на дрэва я палез.
Трэба казку скласці,
Трэба каўбасу ўкрасці.
Буду ізноў украдаць,
Буду яшчэ складаць
Казак поўны мех,
Будзе, дзеці, вам смех.
Трэба, дзеці, хлеба,
І яшчэ да хлеба.
Так кажуць ў народзе,
Але годзе ўжо, годзе.
Палезу на вышкі:
Грызуць сыр там мышкі.
Вунь на паліцы
Ляжаць паляндвіцы,
І смачны кіндзюк,
Быццам тоўсты парсюк.
Казкі баіць коця
Ды па сваёй ахвоце.
Бач, высокі плот,
А на ім сядзіць кот.
Сядзіць,сядзіць,
За мышамі пільна глядзіць.
Свидетельство о публикации №114123007058