Усих гадуе пушча кормиць
Дзень ідзеш і тры ідзеш
Дрэваў тут такая гушча
Як змяя па іх паўзешь
Дубоў шмат і векавыя
Разрастаюцца ў ёй
Іх увідзіш рот раскрыяш
І любуешся красой
А як пушча шум падыме
Загудзіць і запяе
Нават волас дыбам стане
Так яна цябе прайме
А ў гары ў страсе зялёнай
Пташак спеў стаіць сцяной
Кожна дрэва голас мае
І становіцца струной
Усіх гадуе пушча корміць
І людзей і шмат звяроў
Шмат балот тут несканчоных
І таемных гушчароў
А зімой калі мазоры
У шубе белой лес стаіць
І расчуліць сэрца ўмее
Як з табою гаманіць
Добры лес, зусім не дзікі
Мудры ён і чуць дзіўны
Лес гаворыць яго мова
Мае сэнс свой патайны
Хто не быў у вялікім лесе
Не чуў музыкі лясоў
Зра на свет ён нарадзіўся
Зра ў жыццё гэта прышоў
Поры тыя залатыя
І далёкі родны край
Шум той пушчы гоман хвояў
Маёй моладасці рай
Не вярнуцца ім ніколі
Бачу я як скрозь туман
Гэту пушчу сваю вёску
І балоты і курган
Свидетельство о публикации №114123006917