Абраз Мацi божай
Бо зняты даўно,
Зняты Абраз -
На покуці не відно.
Ручніком старым
Абраз абгорнуты.
Стаіць адзін
На падаконніку.
У хаце бо рамонт,-
Кажа гаспадыня,
Ды крыўдай сірот
Іканастас стыне.
Прыйшоў Мядовы Спас.
І Яблычны прыйшоў,
Ды пусты іканастас -
Яго Абраз не знайшоў.
Не знайшоў вугла чырвонага.
Адыходзілі святы.
Няма месца ўлюбёнага,
Бо Абраз усё зняты.
А хлеб ды соль
Трэба ж у хаце.
Прабач гэты боль
Ты,Божая Маці.
І мне прабач,
І каля маёй веры
Бытуе многа няўдач
І рваныя шпалеры.
Ды ў мяне абраз
Кветкамі ўпрыгожаны,
Кожны раз
Гляджу засяроджана
На тонкія рысы
Маці-маладзіцы.
Каля шаўковай рызы
Дзіця туліцца.
Аксаміт-кутасы
Яе апраткі
Абрамляюць рукавы.
На руках дзіцятка.
Сум і пяшчота
У вачах плешчацца,
Грацыя дзявоча
У целе цешыцца.
Часта днём падыходжу.
Узвяду на Яе вочы,
Думаю:Божа!Божа!
Думаю і ўночы.
Ты мне стала бліжэй,
Як пахавала я маці.
Ты за ўсіх людзей
Заступніца ў хаце.
Маці ўсіх людзей,
Усяго чалавецтва,
Хоць злыдзень ці дабрадзей...
Сіла Твая вечна.
Трэба ж нам клапаціцца
Пра аклад абразоў.
Будзе Маці дзівіцца
На вернікаў любоў.
Колькі ёсць зорак -
Усе пазлятаюцца,
На аклад той срэбны
Дружна стуляюцца.
Напыліць і золата
Ювелір-майстра,
Яно ж успората
З зямной кайстры.
Глянь,свечак агонь
У срэбры-золаце грае.
Як прыгожа ён
Абраз аздабляе!
Яшчэ аздабляе яго
Прыцяжэнне сардэчна.
Не скажаш:толькі і ўсяго!
Бо не кожнаму даецца.
Да аклада каталікі
Кладуць злоты пярсцёнкі,
Дораць срэбны ланцужкі
І метал звонкі.
Але ж пры зямным жыцці
У цесляра простай хаце
Пярсцёнкаў тых залатых
Не мела,пэўна, Маці.
Праваслаўныя,анягож,
На Яе аклады
Штучных чырвоных руж
Кладуць парады.
І ружаў,ружаў край
Цвіце на Галілеі
Увесь год,бы май,
Па ўсёй Іудзеі.
У чырвоным хаты куце
Многа штучных ружаў,
Бы жывых у халоднай зіме,
Бы жывых, мой дружа.
Сапраўды жывых,мае вы людзі,
Дзе ж зімою набрацца?
Ды жывыя ж будуць
І шыпамі кусацца, -
Гэтак я гавару
Сабе ў апраўданне.
Прабач ты мне
І ў час развітання.
Прабач мне
І ўсім,усім.
згодна так кіўне
Яна і Сын.
І стане душы ўсцешна,
На твары маім, дружа,
Расцвіце ўсмешка,
Як вясною ружа.
Трэба ж чалавеку
Суцяшэнне верай,
А то хоць у пазыку,
Ці ляці ў вырай.
Суцяшэння хоць парою,
Каб ні плачу,ні зыку.
Прасіць міру-супакою
І шчасця,хоць для прыліку.
Суцяшэння ад тугі,
Па-англійску - сплін,
Бо не раз-другі
Пякла няўдачы блін.
Суцяшэння ад хваробы,
Бо не раз-другі
Абівала парогі
Па жыцця пірагі.
Пірагі, бліны
Пшаніцы ядомай.
Суцішу боль зямны,
Як буду ўжо дома.
А калі не падорыць
Суцяшэння таго,
Спяваюць і ў горы -
Змагаюць песняй яго.
У людзей надзея
Заўжды доўгажыхарка,
У сэрцы палымнее
Горача і ярка.
А на каго ж болей
У бядзе спадзявацца
І дзе ад гора
Беднаму схавацца?
Стаіць Абраз
На іканастасе.
Глядзела туды не раз,
У веры клялася.
Ды заціраюць справы,
І няма часу чытаць
Малітву-правіла
За дзень хоць бы раз.
Хаця б скінуць світку,
Перад сном перахрысціцца -
Так да Бога нітка
Пачынае губіцца.
Свидетельство о публикации №114123006599