Я на восень гляджу
Бачу яе барвы.
Пазычаць я буду
У восені фарбы.
Чырвань - на вусны,шчокі,
Валасы каб былі залацістыя.
Рукі вазьму ўбокі
Ды пайду з прысвістам
"Яблычка" адбіваць
У тахт,тахт,тахт.
Ці ж мне гараваць
Аб грошах-даўгах?
Ці ж мне гараваці,
Калі ў мяне,
У маёй хаце
Паэзія цвіце?!
Месяц крутым рогам
Пастукае ў вакно:
-А чаму ж ты, нябога,
Не складала вершы даўно?
-Яны ў мяне не былі,
Месячык, мой хлопчык,
Бо прыбірала да зімы
Свой кветнік-агародчык.
Сонца шле мне прамень:
- Не напісала і радочка
Ты за цэлы дзень.
Дрэнна робіш,дочка.
Скінь ляноты павучка,
Запуталася бо ў павуціне
Дрэнна робіш,дачка,
На сваёй пуцявіне.
- Добра,складаць пайду
Прагуляцца ў восень.
Там я вершы знайду,
Напішу іх восем,
А мо будзе і адзін,
Той верш,мой сын,
А паэзія - дачка дарагая,
Рыфма ж - кветка мая(майская).
Мне рукой махае,
Шле прывітанне
Восень тая,
Што пашле каханне,
А калі і не пашле,
То падорыць вершы,
Ужо і не помню,дзе
І каторы з іх першы.
Мне зорачка зіхціць
У небе начным:
- Беражыся,вунь Сцікс -
Не паможа нічым.
Калі ж у Лету
Твае вершы кануць,
Ты не бойся,дзетка,
У вадзе не звянуць.
Яшчэ станеш старэй -
Вершы будуць мудрэй.
- Добра кажаш,зорка,
Не будзе мне горка.
Бачу на вуліцы хаты
І расквечаны дрэвы
Жоўтым,салатавым
Восеньскім напевам.
Я іду і слухаю
Восені ўздоўж.
Маю з ёй гутарку,
Прашу: час падоўж!
Прайдуся і ўпоперак,
І наўскасок...
Кладзецца на паперу
Першы радок.
А не выходзіла б з дому,
То і не пісалася б...
Павольна, пакрыёма
Адна б заставалася.
Свидетельство о публикации №114123004712