Мама дарагая
Здаецца мне, што ты, нічуць не пастарэла
Як той вясенні сад, ты выглядзіш цяпер
Ты уся цвіцеш, ты ўся папрыгажэла
Жыццё прынесла шмат і бедаў і пакут
Ты вынясла ўсё і яшчэ лепшай стала
Памог табе ў гэтым наш цёплы, родны кут
У тым кутку ўсе, ад працы тваёй ззяла
Ты бачыла вайну, зямлю тапталі чужакі
Людзей у вагонах везлі, кудысці за граніцу
Вагоны з жывым грузам, цягнулі цягнікі
Туды яшчэ грузілі і бульбу, і пшаніцу
Жыццё тваё было, зусім, не лёгкі шлях
Пакуль на свае ногі, ты стаць нам памагала
Ты працавала так, як біліся ў баях
Заўжды сваім паступкам, ты многіх ратавала
Ты працавала днямі, сябе не шкадавала
Ты меркавала пользу, прынесці для людзей
Ты для ўсіх галодных, краюшку хлеба мела
І для ўсіх дабро, ішло з тваіх грудзей
І сёння мы за свой, счаслівы, поўны лёс
Табе здароўя просім і спяваем славу
Ад шчасця тваё сэрца, ўзлятае да нябёс
І заслужыла гэта, ты ўсе, па праву
Але ты нам сказала, што славы мне не трэба
Ніколі не чакала, ты славы, для сябе
Хацела аднаго, каб відзець чыстым неба
І людзі, каб не ведалі, пра гора на зямле
Хаця табе сягоння, шмат стукнула гадоў
Здаецца нам, што ты, нічуць не пастарэла
Як той вясенні сад, ты выглядзіш ізноў
І як зямля вясной, ты ўся папрыгажэла
Свидетельство о публикации №114122906635