Смерць таты

У цябе не стала сілы
Перадужаць страшны боль.
Тата мой, татуля, мілы,
Я хачу пабыць з табой!

За руку цябе сціскаю,
А з вачэй цячэ сляза...
Я рукі не адпускаю --
Ты не вернешся назад.

Несуцешны твой дыягназ
Агалосілі ўрачы:
Я маўчу. Прыціхла мама --
Боль не лечыцца ні чым.

А гадзіннік круціць стрэлкі --
Штосьці сёння з ім не так.
Стогн кароткі, цела -- грэлка.
Тата дыхаць перастаў.


Рецензии
Валерый, даражэнькі... Трымайцеся...

Смуткую разам з Вамі...

Лаззаро   29.12.2014 18:25     Заявить о нарушении