Сон Бессмертия...

"Сон  бессмяроцця..."

Прысніў  я  сон,
пра  Дом  дзяцінства.
Як  я  стаяў  каля  Яго,
ля  гАнка...
Чакаў,
з  надзеяй,
цярпяліва –
што  зАраз  выйдзе  з  Дому  мамка...

І  скажа:
– Дзе  хадзіў, сынОчак ?
– Чаму  так  доўга  не  было  на  хаце ?
І  я  пабачу,
што  мамулі  вочы –
мяне  зусім  не  вінавацяць...

Я  кінусь  да  яе,
дзіцяткам –
прыткнусь  да  матчынага  сэрца...
І  абарваўся  сон  мой,
раптам...
Той  сон –
што  маме  не дае  памерці...
*+*
29 снежня 2014г.


Рецензии