Люблю
Шкадую.
Безумоўна.
Даруючы...
ўсялякую віну.
Штодня...
ўмаляю Бога малітоўна:
"Прабач яго.
І я...
не ўспамяну.
Хай прыме...
дараванне
як дарунак,
як хвалю
ўсеабдымнае любві.
Мо раптам...
здрыгануцца
тыя струны,
якія...
ён у трос канатны...
звіў?
Мо чула адгукнуўшыся,
заплачуць
аб тым, што...
так балюча...
варушыць?"
Люблю цябе.
Хоць ты...
А як іначай?
"Узятае на смерць...
павінна жыць!"
——————————————————
"Узятые на смерць павінны жыць."— радок з верша Р. Барадуліна.
Свидетельство о публикации №114122902377
Наталья Кун 29.12.2014 15:46 Заявить о нарушении