Песня лёсу
Каханне, лета звонкае,
І птушак спеў знясілены
Над роднаю старонкаю.
Гучала песня шчырая.
Цвіла лілея белая.
Ляцела птушка з выраю
Ў сваё гняздоўе з вераю.
Прыпеў:
Там ходзіць лета босае
Па лузе каля выпаса.
Там пахнуць сцежкі росамі
І песня лёсу вырасла.
Люблю цябе, зямля мая,
Прыгожая, напеўная!
Табе за пошчак салаўя
За скону буду верны я.
У кут свой птушкаю лячу,
Дзе мары сноў збываюцца,
Каб прашаптаць, што я хачу
Сустрэць з табою раніцу.
Глядзець на човен ля вады,
Што туманом ахутаны,
І ўспомніць песні той матыў,
Што чуў раней на хутары.
Прыпеў:
Там ходзіць лета босае
Па лузе каля выпаса.
Там пахнуць сцежкі росамі,
І песня лёсу вырасла.
Люблю цябе, зямля мая,
Прыгожая, напеўная!
Табе за пошчак салаўя
За скону буду верны я.
Свидетельство о публикации №114122809650