***

-- Сябра мой, стары крумкач,
Што ты хмурыш бровы?
Ты не лётай і не плач
Ля маёй дубровы.

Пракрычаў стары крумкач -
Я аблётаў многа:
-- Бачыў смерць і шмат няўдач
На сваіх дарогах.

-- Сябра мой, стары крумкач,
Лепш ляці на поле:
-- Лёс гаротны перайнач
І аблегчы долю.

Адказаў стары крумкач:
-- Калі б я меў сілы,
То адвёў тугу і плач,
Ад цябе, брат мілы.


Рецензии