Экспромт на навагодняе вiншаванне

Сяброўка! Дзякуй за сюрпрыз,
за феерверкі і карціны!
Ці пажаданні ўсе збыліся,
пакажа Новы Год адзіны.

Табе ж жадаю я заўжды
быць маладой і меці сілы,
каб часта ездзіць да Руды,
у родны край, што сэрцу мілы.

Там, дзе старэе маладнік
і дзе бабры будуюць хаткі,
я сам бы да зямлі прынік,
ствол хвоі абхваціўшы гладкі.

Бо там даў Бог у гэты свет
напрыканцы зімы з'явіцца,
іначай быў бы не паэт,
натхнення там, павер, крыніца.

Бо толькі там я як тады,
душой і целам ажываю,
і чым далей ідуць гады,
тым болей я Руду шукаю!


Рецензии