Стаяць циха, без лисцяу таполи

Стаяць ціха, без лісцяў таполі   
Па Палеску раблю другі круг
Не было такіх думак ніколі
Дарагая сяброўка і друг   
            А сустрэў я цябе дарагая
            Каля  Гродненскіх старых двароў
            Стала роднай ты мне на стагоддзе
            І  ні трэба мне іншых сяброў   
І спакойна цяпер наша сэрца ,
Што на старасці мы не адны:
Два сыны ёсць дачка і ўнукі 
Вось такі падарунак зямны!   
            І жывём мы ўсе ў дастатку,
            Як звычайныя людзі зямлі
            Працавалі з табою мы цяжка 
            Усё дзецям сваім аддалі 
Перад імі з табою мы чыстыя
І ні скончыўся наш яшчэ бой
Ды і ногі ў нас пакуль скорыя
Папрацуем, сяброўка, з табой!   


Рецензии