Наша мова

Наша мова.

Наша мова ад амвона
Звала ды клікала,
Наша мова за народам
На шляхах крывавых.

На касьцёлах ды зямельцы
Здаўна ўспанавала,
Дзе з народзін маці сына
Ліцьвіном назвала.

Маскавіты мардавалі
На гарбуз пасечы,
Пажарамі абкладалі,
Каб народ быў нечым.

Наша мова  -  жыта шэпат,
Шчок дзявочых аксаміт,
Слова першае ад дзетак,
Вякоў праха нам сьляды.

Наша мова  -  жывы струмень,
Горны лёд на крышталі,
Поіць, гоіць сум і тлумы,
Як на чым душа баліць.
-28.11.14.


Рецензии