Гiмн аператара азс

На запраўцы нашай ёсць сваі куратары:
Правяраючых на пальцах не злічыць.
Раптам што – віноўны будуць аператары,
Бо яны павінны тут за ўсім сачыць.

Я на камеру гляджу – а там аварыя:
Адарваў вадзіцель шланг і пісталет.
Зноў ДАІ па тэлефоне выклікаю я
І падпісваю ўсе акты на стале.

Час абеду надышоў, а я – за касаю
І ніхто мяне не можа падмяніць.
Я ад голаду, бы воўк, зубамі клацаю
І маўчу, бо тут няма каго вініць.
            Прыпеў:
Мы касіры, гандляры, мы - аператары,
Мы ахоўнікі, касцы і маляры.
Прыбіраем туалеты ў распіратары,
Каб за нос нас не кусалі камары.
Ад такой работы глохнуць нават трактары,
Калі мы зімой кідаем грузны снег.
Мы як кава тры ў адным у кіпні-кратары,
А заробак наш такі, што проста смех.

Вось кліент дае мне картачку лаяльнасці.
Я прашу яго хвіліну пачакаць.
А чарга кіпіць, заходзіцца ад ярасці
І  гатова мяне ў глебу закапаць.

Хтосьці кінуў еўра і рублі расейскія.
-Мне да поўнага! -Сказаў і адыйшоў.
Пакуль я праверыў грошы іншаземскія,
Мой кліент запраўку тройчы абышоў.

Зараз час такі – усе наўкол нярвовыя.
Я не лекар, ды магу дапамагчы,
Бо запраўкі нашы мінскія зялёныя
Здольны душы і машыны палячыць.

Мы касіры, гандляры і аператары,
Мы ахоўнікі, касцы і маляры.
Прыбіраем туалеты ў распіратары,
Каб за нос нас не кусалі камары.
Ад такой работы глохнуць нават трактары,
Калі мы зімой кідаем грузны снег.
Мы як кава тры ў адным у кіпня кратары
А заробак наш такі, што проста смех.


Мы з кліентамі за касаю вітаемся,
Выслухоўваем уважліва заказ.
Калі што не так – адразу з майстрам раімся,
Бо майстры нясуць за нас усіх адказ.

Вось жанчына падыйшла мадэльнай знешнасці.
Добры дзень, кажу, яна мне: добры дзень!
Пазнаёміцца б з такою, ды пагрэшнасьці
На альт – тэ яна ў кампутар не ўвядзе.

І не прыме бензавоза па рэгламенце,
Не праверыць зазямленне і ваду.
Тэлевізар уключыў – яна ў парламенце
Штось разказвае пра нафту і руду.

Мы касіры, гандляры і аператары,
Мы ахоўнікі, касцы і маляры.
Прыбіраем туалеты ў распіратары,
Каб за нос нас не кусалі камары.
Ад такой работы глохнуць нават трактары,
Калі мы зімой кідаем грузны снег.
Мы як кава тры ў адным у кіпня кратары
А заробак наш такі, што проста смех.


Рецензии