Каханай!
І забываюцца сумненні і трывогі!
Каханая... Пяшчоты тваіх рук
Знімаюць боль і гаркату дарогі.
Каханая... Святло тваіх вачэй
Мне сэрца азарае ўночы!
Каханая... І час ідзе шпарчэй,
Няма цябе - і ён стаіць, не крочыць!
Каханая... Зноў на душы вясна!
І роднай вёскі чую пах забыты.
Каханая... Ты зорка мне адна!
І мой сусвет - тваіх зор малахіты!
Свидетельство о публикации №114122207107