Веска Залацеева
(Што на Гродзеншчыне Беларусі)
На беразе Зяльвянкі,
Што Нёмана дачушка,
Праменьчыкам заранкі
Уецца вёска стужкай.
Паміж ракой і гаем
Зіхціць, як тая зорка,
Вачмі людзей мільгае
У вокнах і надворках.
Улетку - уся ў кветках,
А ўзімку, як снягурка,
Руняць вясной палеткі,
А ўвосень - ліса скурка.
Так нездарма завецца,
Бо людзі - яе фарбы...
Іх залатыя сэрцы
У кожнай хаце - скарбам.
Свидетельство о публикации №114122200489