Няма
Дзе згінуў ваш крывіцкі дух?
Па чорным полі ноч хадзіла
І на плячах цягала плуг.
Перавяліся ў вёсках коні -
Няма даўно гаспадароў,
Хто прагнуў працы, шчасця, волі,
Ганяў на выпасы кароў.
Няма тых спеваў пад жалейку,
Узнёслых мараў пад дуду...
Зрабілі мы з зямлі калеку -
Начэй пасеялі нуду.
Народ бяжыць ад чорнай долі.
Бяжыць туды, дзе жыць лягчэй.
Не трэба людзям лес і поле,
Не трэба зоркі без вачэй.
У цемры той не ўбачыш дзіва,
Не знойдзеш поле і жніво,
Дзе жнейка босая хадзіла,
Дзе лета спелае жыло.
Каго ты сёння нарадзіла
Зямля Свабоды і тугі?
Дзе той народ, чыя Радзіма
Размыла думак берагі?
Свидетельство о публикации №114121504621