Кацёнак мяу мяу. - на белорусском языке
Заужды нашусь па хаце я стрымглау!
Па усiх я лажу шторах, дыванах,
Магу я к Вам залесцi па штанах!
Цiкава зараз мне вакол усё –
Трава i кветкi, сонца зiхаццё,
Размова птушак, галубы абшар,
Маленькi хлопчык i чырвоны шар!
Ёсць сябар у мяне – шчаннё Цяу-цяу.
Ён мне цяу-цяу, яму я мяу-мяу.
Цяпер мы з iм вялiкiя сябры,
Куды iдзе Цяу-цяу, i я туды!
Калiж я толькi есцi захачу –
Да мiскi у кухню хуценька лячу!
Калi паем i пажадаю спаць –
Да вас у ложак забярусь апяць.
А можа здарыцца i так - прыду я сам
I моучкi лягу на каленкi к вам!
Я так люблю, каб гладзiлi мяне,
Калi цiхонька сплю я на спiне.
2014
Свидетельство о публикации №114121510302