Гора пераклад з Карэн Гленн
пераклад з ангельскай мовы
Гора
Мой бацька хаваў у шафе дзесясць тысяч даляраў -
на маё вяселле,
але паступова грошай становілася меней,
калі я пайшла вучыцца.
Я скончыла не толькі ўніверсітэт,
але і абараніла доктарскую
і мой бацька памёр так
і не ўбачыўшы мяне замужам.
Не было слёз ў бальнічным пакоі
ці пазней - на пахаванні,
але я плакала на вяселлі незнаёмцаў,
калі нявеста танчыла з бацькам
.
Свидетельство о публикации №114121409561