На радуницу
Нясуць із хаты ежу хлеб, мяса, кумпякі
Здаецца быццам сёння, усе з роднымі ядуць
Карцінкі з жыцця тога, плывуць да нас плывуць...
На могілкі з акругі, народу шмат прыйшло
Нябошчыкам нанеслі, свянцонага адведаць
Ніхто ўжо не помніць, калі так завялося
Як з тымі што памерлі, так можна адабедаць
А на магільных плітах і мох парос каўром
А многія магілы травою зараслі,
Знакомых шмат і родных, захована вакол
Што смерць прыйдзе да іх і думаць не маглі
І як даўно, О, Божа! не быў я на магілках
Не быў на той магіле, дзе бацька мой ляжыць
І кожны раз прасіў я: прабачце мяне продкі
Быў маладым я вельмі, не знаў як час ляціць!
У тых магілах дрэмлюць, і цёткі, і дзядзькі
Пайшло ўжо шмат сяброў, на той па кругу свет;
Даўно павырасталі, і дочкі, і сынкі
А мне далечы унукі, далі мянушку - «дзед»
Свидетельство о публикации №114121309755