Прызнанне
Дзесьці жыццё прытаіла прызнанне,
Колькі мінула з таго часу дзён?
Я зноў прызнаюся табе ў каханні,
Напэўна, гэта ўсяго толькі сон.
Закахаўся я ў цябе безнадзейна,
Мару з табою заўсёды я быць,
І сэрца забілася значна надзейна,
Бо верыць яно, што не зможа забыць.
Твая безадказнасць мяне паглынае,
І раўнадушша тваё да мяне,
І ўсё роўна цябе я кахаю
І сэрца сваё дарую табе.
Я веру ў тое, што будзеш шчаслівай,
Радасць твая разбудзіць мяне,
І сэрца адчуе, як будзеш імклівай,
І душу сваю аддам я табе.
Заўсёды так будзе калі ты захочаш.
Не будзеш кахаць - кахаць буду я.
Паверыць у гэта, канешне, не зможаш,
Але ж пастарацца павінны быў я.
Свидетельство о публикации №114121311274